Ідрыс Дэбі
Ідрыс Дэбі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Idriss Déby Itno | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Роберт Мугабэ | ||||||
Пераемнік | Alpha Condé[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1952 (68 гадоў) |
||||||
Жонка | Хінда Дэбі Ітна[d] | ||||||
Дзеці | Брахім Дэбі[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Званне | карпусны генерал[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ідрыс Дэбі Ітно (фр.: Idriss Déby Itno; нар. 26 студзеня 1952, Фада, Чад) — чадскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч, старшыня Патрыятычнага руху выратавання (2-4 снежня 1990), Прэзідэнт Чада (з 1990).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ідрыс Дэбі нарадзіўся 26 студзеня 1952 года ў Фада на паўночным усходзе Чада. Дэбі паступіў на ваенную службу. У 1976 годзе ён прайшоў навучанне ў Францыі і атрымаў дыплом лётчыка, а ў 1978 годзе вярнуўся ў Чад, дзе ішла Грамадзянская вайна. Пазней ён далучыўся да паўстанцкай групоўкі «Узброеныя сілы поўначы» пад кіраўніцтвам Хісена Хабрэ. У 1982 годзе ён дапамог Хісену Хабрэ звергнуць прэзідэнта Гукуні Уэдэя.
У красавіку 1989 года Дэбі быў абвінавачаны ў змове з мэтай звяржэння ўрада Хабрэ, пасля чаго ён збег у Лівію, а затым у Судан, дзе ў красавіку 1990 года стварыў Патрыятычны рух выратавання. Пасля перагрупоўкі Дэбі са сваімі прыхільнікамі пачалі арганізоўваць напады на войскі Хабрэ са сваёй базы ў суданскай правінцыі Дарфур. 30 лістапада 1990 года, пасля захопу войскамі Дэбі горада Абешэ, Хабрэ і яго асяроддзе пакінулі сталіцу і 1 снежня атрады пад камандаваннем Ідрыса Дэбі занялі Нджамену.
Зноскі