Прэсная вада
Прэсная вада — супрацьлегласць марской вады, ахоплівае тую частку даступнай вады Зямлі, у якой солі ўтрымліваюцца ў мінімальнай колькасці.
Вада, салёнасць якой не перавышае 0,1 %, нават у форме пары ці лёду завецца прэснай. Ледзяныя масівы ў палярных рэгіёнах і ледавікі ўтрымліваюць у сабе найбольшую частку прэснай вады зямлі. Апроч гэтага, прэсная вада існуе ў рэках, ручаях, прэсных азёрах, а таксама ў аблоках. Па розных падліках, дзель прэснай вады ў агульнай колькасці вады на Зямлі складае 2,5—3 %.
Каля 85—90 % запасаў прэснай вады ўтрымліваецца ў выглядзе лёду.
У сувязі з пашырэннем забруджання крыніц вады, ростам насельніцтва, засваеннем новых тэрыторый паўстае задача штучнага атрымання прэснай вады. Гэтага дасягаюць:
- апрасненнем марской вады, у тым ліку сонечным апрасненнем
- кандэнсацыяй вадзяной пары з паветра, з выкарыстаннем глыбіннай марской вады;
- кандэнсацыяй вадзяной пары ў сутачных акумулятарах холаду, у прыватнасці — натуральнага паходжання, такіх як пячоры ў прыбярэжных скалах.
Апошні спосаб стварае велізарныя прыродныя запасы прэснай вады ў прыбярэжных раёнах шэрагу краін, якія былі выяўлены нядаўна. Пласты з прэснай вадой часам цягнуцца і пад марскім дном, а праз расколіны ў непранікальных пластах б'юць прэсныя ключы.
Кошт прэснай вады становіцца такім высокім, што распачаты выпуск халадзільных установак, якія атрымліваюць ваду з вільготнага паветра метадам кандэнсацыі.
Часткі гідрасферы | Аб'ём вады, км3 | % агульнага аб'ёму |
---|---|---|
Ледавікі | 24 000 000 | 85 |
Падземныя воды | 4 000 000 | 14 |
Азёры і вадасховішчы | 155 000 | 0,6 |
Глебавая вільгаць | 83 000 | 0,3 |
Пары атмасферы | 14 000 | 0,06 |
Рачныя воды | 1 200 | 0,004 |
Разам | 28 253 200 | 100 |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jackson, Robert B., Stephen R. Carpenter, Clifford N. Dahm, Diane M. McKnight, Robert J. Naiman, Sandra L. Postel, and Steven W. Running. 2001. Water in a changing world. Ecological Applications 11(4): 1027-1045.
- Richter, Brian D., Ruth Mathews, David L. Harrison, and Robert Wigington. 2003. Ecologically sustainable water management: managing river flows for ecological integrity. Ecological Applications 13(1): 206-224.
Салёнасць у праміле | |||
---|---|---|---|
Прэсная вада | Саланаватая вада | Мінералізаваная вада | Рапа |
< 0.5 | 0.5 — 30 | 30 — 50 | > 50 |