Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага (Магілёў)
Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага | |
---|---|
Каардынаты: 53°54′50″ пн. ш. 30°19′02″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | чыгуначныя пуці лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі |
Месца размяшчэння | г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | бэлечны |
Матэрыял | жалезабетон |
Колькасць пралётаў | 4 |
Агульная даўжыня | 80 м |
Шырыня моста | 25 м |
Эксплуатацыя | |
Канструктар, архітэктар | Святлана Аркадзеўна Шапавалава[d] |
Адкрыццё | 1991 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Магілёве. Злучае жылыя раёны Фестывальны і Мір, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Па пуцеправодзе праходзіць вуліца Якубоўскага.
Пабудаваны ў 1991 годзе. Да яго ўзвядзення дарога на Мінск праходзіла па пуцеправодзе па вуліцы Арлоўскага, узведзеным у 1929 годзе. Дзякуючы новаму пуцеправоду дарога была выпрастана, а стары пуцеправод ператвораны ў пешаходны.
Тып канструкцыі — бэлечны. Мае 4 пралёты, даўжыня складае 80 м, шырыня 25 м[1].
У 2018 годзе праведзена рэканструкцыя пуцеправода (арх. С. А. Шапавалава). Сярод іншага агароджа заменена на чыгунную, на ўездах устаноўлены групы з чатырох простых тумб, абліцаваных шэрым паліраваным гранітам, і расшытых уверсе і ўнізе заглыбленымі гарызантальнымі палосамі. На крайняй тумбе, упрыгожанай з боку невялікім шчытом з гербам Магілёва, устаноўлена свяцільня.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага (Магілёў)