Магілёў I
Станцыя | |
Магілёў-І-на-Дняпры | |
---|---|
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Магілёўскае аддзяленне |
Дата адкрыцця | 1902 год |
Колькасць платформ | 3 |
Колькасць пуцей | 9 |
Код станцыі | 156505[1] |
Код у АСКЧТ | 156609 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100150 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магілё́ў-І-на-Дняпры (трансліт.: Mahilioŭ I, руск.: Могилё́в-I-на-Днепре)[2] — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Магілёўскай вобласці. Размешчана ў горадзе Магілёве.
Станам на ліпень 2023 года праз станцыю ажыццяўляюцца пасажырскія перавозкі на Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Маскву, Мінск, Оршу, Полацк, Салігорск, Санкт-Пецярбург.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1900 годзе Мікалай ІІ зацвердзіў палажэнне, якое прадугледжвала пабудову чыгуначнага шляху ад Віцебска да станцыі Жлобін. Станцыя Магілёў задумвалася як пасажырская — запланаваны даволі буйны вакзал. Праект вакзала прадугледжваў модную тым часам калідорную сістэму планіроўкі. Прасторавая структура будынка мела строга сіметрычнае рашэнне з двума невялікімі прыбудовамі ў тарцах.
З 19 па 21 снежня 1902 года камісія пад старшынствам старшага інспектара-інжынера В. М. Панова прымала і аглядала станцыю Магілёў. У акце агляду пад п. 27 паведамляецца «вакзал станцыі Магілёў абліцаваны кіеўскай цэглай, дах пакрыты 12-фунтовым ліставым жалезам. Ёсць цэнтральнае ацяпленне па сістэме Кайфера. Ёсць памяшканне на вакзале для часовага знаходжання членаў урада».
Вакзал станцыі Магілёў урачыста адкрыты ў 1902 годзе. Пасажыраў на вакзал дастаўлялі рамізнікі, а ў 1911 годзе з'явіліся два таксаматоры, іх уладальнікам быў Самуіл Сагал – дзед мастака Марка Шагала[крыніца?].
У 1914-1915 гадах на станцыі Магілёў ваенным санітарам праходзіў вайсковую службу паэт Сяргей Ясенін.
У жніўні 1915 года нямецкія войскі ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, У сувязі з чым Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага расійскай арміі перамешчана ў Магілёў. На станцыі Магілёў пабудаваны спецыяльны тупік для царскага цягніка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны праз станцыю адбывалася эвакуацыя людзей і абсталявання, будынак вакзала сур'ёзна разбураны, але ўжо ў 1945 годзе зроблены яго капітальны рамонт.
У 1956-2004 гадах зроблены шэраг рэканструкцый вакзальнага комплексу. У выніку рэканструкцыі 2000-2004 гадоў пасажырскі комплекс вакзала станцыі Магілёў атрымаў сучасны выгляд.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]- Продаж пасажырскіх білетаў;
- Прыём і выдача багажу;
- Прыём і выдача павагонных адправак грузаў (адкрытыя пляцоўкі);
- Прыём і выдача павагонных і дробных адправак (пад’язныя шляхі) [3]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]-
1901
-
1910
-
1915
-
1918
-
Май 1942
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёў I
- Магілёў I на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь