Пярэварацень
Выгляд
Пярэ́варацень — фантастычны персанаж народных павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У славянскай, у тым ліку ў беларускай міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка. Уяўленне пра пярэваратняў узнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах, напрыклад, у беларускай купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пярэварацень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пярэварацень