Пятрас Палекаўскас
Пятрас Палекаўскас | |
---|---|
літ.: Petras Polekauskas | |
Дата нараджэння | 9 мая 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1965 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Жонка | Алена Левітэ-Палякаўскене |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пятрас Палякаўскас (літ.: Petras Polekauskas; 9 мая 1909, Марыямпале, Варшаўскае генерал-губернатарства — 19 красавіка 1965, Мідлтаўн[d]) — літоўскі афіцэр. Служыў у літоўскай арміі, Чырвонай арміі, а затым у літоўскіх дапаможных паліцэйскіх батальёнах, сфарміраваных нацысцкай Германіяй. Ён вядомы тым, што ў чэрвені 1944 г. аддаў загад аб забойстве ў Глінчышках 39 мірных жыхароў Польшчы[англ]. У пасляваенны час быў бежанцам у Заходняй Германіі з-за паўторнай савецкай акупацыі Літвы ў 1944—1945 гг. У 1950-х гадах ён эміграваў у ЗША, дзе пасяліўся, стварыў сям’ю і валодаў мясцовым прадпрыемствам у Хартфардзе, штат Канэктыкут. Скончыў жыццё самазабойствам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мар’ямпале 19 красавіка 1909 года. Вучыўся ў Вількамірскай гімназіі і Ковенскай езуіцкай гімназіях. 27 жніўня 1931 года скончыў Мар’ямпальскую гімназію. 15 верасня 1933 года Палякаўскас скончыў кавалерыйскае аддзяленне 15-га класа Каўнаскага ваеннага вучылішча. У 1-м гусарскім палку служыў да 1940 года. Палякаўскас меў званне сублейтэнанта. 31 снежня 1936 года яму было прысвоена званне лейтэнанта. 28 верасня 1937 года ён паступіў на юрыдычны факультэт Універсітэта Вітаўта Вялікага.
Служыў у другім Уланскім палку літоўскага войска. Калі Савецкі Саюз акупаваў Літву і ліквідаваў яе войска, Палекаўскас быў прызначаны камандзірам зенітнай батарэі 26-га кавалерыйскага палка 29-га тэрытарыяльнага стралковага корпуса Чырвонай Арміі. Пасля ўварвання Германіі ў СССР, Палекаўскас сышоў з чырвонай арміі.
Калі Германія акупавала Літву, Пятрас Палекаўскас служыў у літоўскай дапаможнай паліцыі. З 16 па 25 ліпеня 1941 года ён служыў у 2-м абарончым палку Віленскага гарнізона. Са жніўня 1941 года ён камандаваў адной з трох рот 15-га батальёна літоўскай дапаможнай паліцыі «Гардынас». Са сваім атрадам ён быў адпраўлены па ўсёй Беларусі і паўночна-ўсходняй Літве. З мая 1942 года Пятрас Палекаўскас быў ад’ютантам камандзіра 254-га батальёна дапаможнай паліцыі Літвы. У пачатку 1944 года, на падставе захаваных загадаў падраздзялення, прызначаны камандзірам зборнай роты 258-га батальёна. 20 чэрвеня 1944 года Пятрас Палекаўскас загадаў 50 салдатам, прыкладна палове 3-й роты 258-га батальёна дапаможнай паліцыі Літвы, здзейсніць разню ў Глінчынках і забіць 39 мірных жыхароў.
Збег у Германію ў 1944 годзе. З Заходняй Германіі, затым перабраўся ў ЗША, штат Канэктыкут. 10 красавіка 1959 гады атрымаў амерыканскае грамадзянства. Быў актыўным членам літоўскай абшчыны Хартфарда, належаў да мясцовай літоўскай рыма-каталіцкай парафіі і мясцовага аддзялення Літоўскай асацыяцыі ветэранаў вайны.
Скончыў жыццё самагубствам 12 красавіка 1965 года. Двое мужчын сказалі, што бачылі, як ён скокнуў з маста Арыгоні ў раку Канэктыкут.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]