Варшаўскае генерал-губернатарства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Варшаўскае генерал-губернатарства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, утвораная 11 студзеня 1874 года шляхам пераўтварэння намесніцтвы Царства Польскага. Скасавана ў лютым 1917 года Часовым урадам[1] ужо пасля акупацыі тэрыторыі генерал-губернатарствы германскімі і аўстра-венгерскімі войскамі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Privisl.jpg

У Варшаўскае генерал-губернатарства ўваходзіла 10 губерняў, названых у Зборы законаў Расійскай імперыі губернямі Царства Польскага, а ў палітычным жыцці і ўжытку — Прывіслінскімі губернямі, Прывіслінскім краем ці губернямі Прывіслінскага края:

Органы кіравання[правіць | правіць зыходнік]

  • На чале дадзенай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, як і любога іншага генерал-губернатарства Расійскай імперыі, стаяў прызначаны расійскім самадзержцам генерал-губернатар. Варта адзначыць, што пасада варшаўскага генерал-губернатара (да 1864 года — ваеннага генерал-губернатара) існавала і да 1874 года[2], аднак у той час на чале польскіх губерняў стаяў Намеснік Царства Польскага.
  • Найвышэйшым указам, выдадзеным у Варшаве 1 снежня 1815 года, заснавана намесніцтва Царства Польскага. 11 студзеня 1874 года яно ператворана ў генерал-губернатарства; тады ж канцылярыя намесніка ператворана ў канцылярыю генерал-губернатара. Пасады памочнікаў заснаваны: па грамадзянскай частцы — 2 красавіка 1892 года, па паліцэйскай частцы — 27 чэрвеня 1896 года.

Намеснікі[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тытул, чын, званне Час заняцця пасады
Юрый Заёнчак князь, генерал ад інфантэрыі
11.12.1815—18(30).06.1826
Варшаўскі Іван Фёдаравіч найяснейшы князь, генерал-фельдмаршал
22.03.1832—20.01.1856
Міхаіл Дзмітрыевіч Гарчакоў князь, генерал-ад'ютант, генерал ад артылерыі
20.01.1856—18.05.1861
Карл Карлавіч Ламберт граф, генерал-ад'ютант, генерал ад кавалерыі
06.08.1861—09.10.1861
Аляксандр Мікалаевіч Лідэрс граф, генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі
09.10.1861—16.06.1862
Канстанцін Мікалаевіч вялікі князь
16.06.1862—19.10.1863
Фёдар Фёдаравіч Берг граф, генерал-фельдмаршал
19.10.1863—06.01.1874

Генерал-губернатары[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады
Павел Яўстаф'евіч Кацэбу граф, генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі
11.01.1874—18.05.1880
Пётр Паўлавіч Альбядзінскі генерал-ад'ютант, генерал ад кавалерыі
18.05.1880—19.05.1883
Іосіф Уладзіміравіч Гурко генерал-фельдмаршал, генерал-ад'ютант
07.06.1883—06.12.1894
Павел Андрэевіч Шувалаў граф, генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі
13.12.1894—12.12.1896
Аляксандр Канстанцінавіч Імерэцінскі найяснейшы князь, генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі
01.01.1897—17.11.1900
Міхаіл Іванавіч Чарткоў генерал-ад'ютант, генерал ад кавалерыі
24.03.1901—19.02.1905
Канстанцін Клаўдзевіч Максімовіч генерал-ад'ютант
19.02.1905—15.08.1905
Георгій Антонавіч Скалон генерал-ад'ютант, генерал ад кавалерыі
15.08.1905—01.02.1914
Якаў Рыгоравіч Жылінскі генерал ад кавалерыі
04.03.1914—23.12.1914
Павел Мікалаевіч Енгалычаў князь, генерал-лейтэнант, генерал-ад'ютант
23.12.1914—02.1917

Распарадчай дзейнасцю пры генерал-губернатары займалася канцылярыя.

2 красавіка 1892 года міністрам унутраных спраў была заснавана пасада памочніка варшаўскага генерал-губернатара па грамадзянскай частцы, а 26 чэрвеня 1896 года — па паліцэйскай частцы.

Памочнікі генерал-губернатара па грамадзянскай частцы[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады
Мікалай Мікалаевіч Медэм барон, генерал-лейтэнант
02.04.1892—18.03.1895
Аляксандр Іванавіч Пятроў гофмайстэр, тайны саветнік
24.03.1895—12.02.1897
Аляксандр Дзмітрыевіч Абаленскі шталмайстар, сапраўдны стацкі саветнік
13.02.1897—20.05.1899
Іван Рыгоравіч Падгароднікаў * тайны саветнік
24.05.1899—

* У час вакантнасці пасады генерал-губернатара (17.11.1900 — 24.03.1901) выконваў яго абавязкі.

Памочнікі генерал-губернатара па паліцэйскай частцы[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады
Віктар Іванавіч Анапрыенка генерал-лейтэнант
18.01.1897—01.09.1899
Іван Аляксандравіч Фулон генерал-лейтэнант
09.03.1900—12.02.1904
Леў Карлавіч Утгоф генерал-лейтэнант
25.09.1906—02.12.1914
Мітрафан Якаўлевіч Іклоў генерал-лейтэнант
02.12.1914—10.07.1916

Зноскі

  1. Столяров М. В. Колесо истории: от генерал-губернаторств до федеральных округов // Федерализм и державность: российский вариант. — 2-е изд. — М.: «Славянский диалог», 2001. — С. 40. — ISBN 5-8546-8058-0.
  2. Генерал-губернаторы и военные губернаторы // Российский государственный военно-исторический архив. Путеводитель / Отв. ред. И. О. Гаркуша. — М.: «Российская политическая энциклопедия», 2006. — Т. 1. — С. 197. — ISBN 5-8243-0709-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Губернии Российской империи. История и руководители. 1708-1917 / Под общ. ред. мин. внутр. дел РФ Б. В. Грызлова. — М.: Объединённая редакция МВД России, 2003. — 480 с. — ISBN 5-8129-007-X.