Універсітэт Вітаўта Вялікага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт Вітаўта Вялікага
(УВВ)
Vytauto Didžiojo universitetas
VMU emblem.JPG
University of Lithuania 1922.jpg
Арыгінальная назва Vytauto Didžiojo universitetas
Міжнародная назва Vytautas Magnus University
Заснаваны 1922
Рэктар Зігмас Лідзяка
Студэнты каля 9000
Размяшчэнне Каўнас, Літва
Юрыдычны адрас K. Donelaičio g. 58 Kaunas
Сайт vdu.lt
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Універсітэт Вітаўта Вялікага (літ.: Vytauto Didžiojo universitetas) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Каўнасе (Літва).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак, у якім дзейнічалі Вышэйшыя курсы, затым Універсітэт Вітаўта Вялікага (цяпер Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт)

Адкрыццю ўніверсітэта ў Каўнасе, «часовай сталіцы» Літвы, папярэднічала дзейнасць Вышэйшых курсаў, якія дзейнічалі з пачатку 1920. 13 лютага 1922 кабінет міністраў Літвы прыняў рашэнне аб астварэнні Літоўскага ўніверсітэта. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 16 лютага 1922. Ва ўніверсітэце мелася шэсць факультэтаў: тэалогіі, гуманітарных навук, права, матэматычных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, тэхнікі. 7 чэрвеня 1930, у сувязі з 500-годдзем смерці вялікага князя літоўскага Вітаўта, якое шырока адзначалася ў Літве, універсітэту было прысвоена яго імя.

З першых дзён працы ўніверсітэта на гуманітарным факультэце працаваў пісьменнік, крытык, літаратуразнавец Вінцас Крэве-Міцкявічус, дэкан гуманітарнага факультэта ў 19251937. З 1924 ва ўніверсітэце выкладаў рускі фальклор і літаратуру, курс гісторыі тэатра, вёў семінар па тэатразнаўстве пісьменнік, крытык, тэатразнавец Баліс Сруога (прафесар з 1932). У 19231927 этыку, старажытную філасофію, стылістыку літоўскай мовы выкладаў ва ўніверсітэце прэзідэнт Літвы Антанас Смятона1926 дацэнт, з 1932 ганаровы доктар філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага). Прафесарам універсітэта быў святар, адзін з буйных дзеячаў хрысціянска-дэмакратычнай партыі Мячыславас Рэйніс; ён узначальваў кафедру тэарэтычнай і эксперыментальнай псіхалогіі.

Шэраг выкладчыкаў універсітэта былі выхаванцамі ўніверсітэтаў Расіі (Владас Станкявічус, гэта значыць У. Б. Станкевіч, які скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, Владас Дубас і інш.). Ва ўніверсітэце выкладалі і рускія эмігранты — П. П. Гронскі, Л. П. Карсавін, А. С. Яшчанка.

Увесну 1929 67 % студэнтаў складалі літоўцы, 28,55 % — яўрэі, 2,02 % — палякі, 1,02 % — рускія. У наступныя гады прапорцыі істотна не змяняліся: напрыклад, увесну 1931 66,97 % — літоўцы, 27,25 % — яўрэі, 2,95 % — палякі, 1,69 % — рускія, 1,59 % — немцы.

Пасля перадачы Савецкім Саюзам Вільні Літве і пачатку пераўтварэння Універсітэта Стэфана Баторыя ўзімку 1940 у Вільнюс пераводзяцца факультэты гуманітарных навук і права, улетку таго ж года — матэматычных і прыродазнаўчых навук. З саветызацыяй Літвы ўлетку 1940 універсітэт пераназываецца ў Каўнаскі ўніверсітэт. Падчас вайны 16 сакавіка 1943 нямецкія акупацыйныя ўлады спыняюць дзейнасць універсітэта. Увосень 1944 ён аднаўляе працу. Дзейнічалі факультэты гісторыка-філалагічны, медыцынскі, будаўнічы, тэхналагічны. 31 кастрычніка 1950 універсітэт рэарганізуецца ў Каўнаскі політэхнічны інстытут і Каўнаскі медыцынскі інстытут.

Аднаўленне[правіць | правіць зыходнік]

28 красавіка 1989 прыняты акт аднаўлення Універсітэта Вітаўта Вялікага; Вярхоўны Савет Літвы прыняў закон аб яго аднаўленні 4 ліпеня 1989; 1 верасня пачаўся першы навучальны год на трох факультэтах адноўленага ўніверсітэта — эканамічным, гуманітарным і дакладных навук.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага праходзіць Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніверсітэце 10 факультэтаў і 2 інстытуты, якія аб'ядноўваюць 29 кафедраў і цэнтраў, а таксама Каўнаскі батанічны сад.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыродазнаўчых навук
  • Гуманітарных навук
  • Інфарматыкі
  • Каталіцкай тэалогіі
  • Сацыяльных навук
  • Эканомікі і менеджменту
  • Палітычных навук і дыпламатыі
  • Права
  • Мастацтваў
  • Музычная акадэмія

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Сацыяльнай працы
  • Каўнаскі батанічны сад

Цэнтры[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваеннай гісторыі
  • Еўрапейскіх даследаванняў
  • Даследаванняў эміграцыі
  • Замежных моў
  • Якасці навучання
  • Летонікі
  • Славістыкі імя Чэслава Мілаша
  • Спорту
  • Япаністыкі

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]