Пётр Сямёнавіч Пішчымука
Выгляд
Пётр Сямёнавіч Пішчымука | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1965 (86 гадоў) |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Пётр Сямёнавіч Пішчыму́ка (4 лютага 1879, Лубны, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1965) — савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар хімічных навук (1939), прафесар (1917).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Новаалександрыйскі сельскагаспадарчы інстытут (1904), Брэслаўскі ўніверсітэт (1914). З 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 — у Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытутах, у 1928—1933 — загадчык аддзела Інстытута лясной гаспадаркі ў Харкаве, у 1943—1950 і 1957—1963 — загадчык кафедры Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута.
Навуковы ўклад
[правіць | правіць зыходнік]Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца як прамежкавыя прадукты спірты і складаныя эфіры. Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Материалы к вопросу об анализе живицы // Лесохимическая промышленность. — 1934. — № 8(20) (разам з Л. І. Каркузакі)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пішчымука Пётр Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Сямёнавіч Пішчымука ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Лубнах
- Памерлі 2 мая
- Памерлі ў 1965 годзе
- Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта імя В. В. Дакучаева
- Дактары хімічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Прафесары
- Выпускнікі Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі Украіны