Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў
Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў | |
---|---|
XXVIII скліканне | |
Тып | |
Тып | аднапалатны |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Лявонцій Антонавіч Лемяшэўскі, Беспартыйны |
Структура | |
Членаў | 30 |
Выбары | |
Сістэма галасавання | мажарытарная |
Апошнія выбары | 18 лютага 2018 года |
Зала пасяджэнняў | |
225710, г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, 21. | |
Сайт | |
Афіцыйная старонка |
Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Пінск Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1954 года друкаваным органам Савета дэпутатаў працоўных стала «Пинская правда».
У часы жнівеньскага путча ў 1991 годзе, па патрабаванні дэпутатаў ад Беларускага народнага фронта «Адраджэньне» на чале з Яўгенам Шатохіным, была склікана нечарговая сесія. У гэты час гарсавет быў падзелены на дзве дэпутацкія групы. Тая, што падтрымала путчыстаў складалася пераважна з кіраўнікоў прадпрыемстваў і мела назоў «За грамадзянскую згоду». Другая група складалася з прыхільнікаў дэмакратычных рэформ. Менавіта яны 19 жніўня сабралі патрэбную колькасць подпісаў і прымусілі старшыню гарсавета склікаць сесію 20 жніўня. На сесіі ім удалося сабраць належную колькасць галасоў для прыняцця заявы, якая асудзіла путч.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Архівавана 7 верасня 2015.