Жнівеньскі путч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жнівеньскі путч
Асноўны канфлікт: Распад СССР
Дата

з 18 па 21 жніўня 1991 г

Месца

Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic.svg РСФСР, Масква

Прычына
Вынік
  • правал і самароспуск ДКНС,
  • перамога Барыса Ельцына,
  • зрыў падпісання новага Саюзнага дагавора,
  • роспуск Кабінета міністраў СССР,
  • ліквідацыя пасады віцэ-прэзідэнта СССР,
  • утварэнне Дзяржсавета,
  • самароспуск З'езду народных дэпутатаў СССР,
  • скасаванне Вярхоўнага Савета СССР як адзінага органа ўлады (падзел саюзнага парламента на дзве самастойныя палаты: Савет Рэспублік і Савет Саюза),
  • страта КПСС статусу кіруючай партыі і яе забарона.
Змены

Ліквідацыя СССР
(з 8 па 26 снежня 1991 г)

Праціўнікі
Сцяг СССР Савецкі Саюз
Сцяг Расіі (1991 – 1993) Расія
Камандуючыя
Сілы бакоў
Сцяг СССР

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Савецкая армія

Emblema KGB.svg КДБ СССР

МУС СССР

Сцяг Расіі (1991 – 1993)
Страты
Сцяг СССР няма страт Сцяг Расіі (1991 – 1993) трое абаронцаў
Commons-logo.svg 1991 coup d'état attempt in the Soviet Union на Вікісховішчы

Жнівеньскі путч (руск.: Августовский путч) — палітычныя падзеі, якія разгортваліся 18 — 21 жніўня 1991 года ў СССР і атрымалі афіцыйную ацэнку з боку ўлад СССР (у асобе Прэзідэнта СССР[4], Вярхоўнага Савета СССР[5] і З'езду народных дэпутатаў СССР[6]) і РСФСР (у асобе Прэзідэнта РСФСР[7], Савета міністраў РСФСР[8] і Вярхоўнага Савета РСФСР[9]), а таксама органаў улады некаторых саюзных рэспублік[10], як змова, дзяржаўны пераварот і антыканстытуцыйны захоп улады (путч). Падзеі праявіліся ў стварэнні Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС), які складаўся з віцэ-прэзідэнта СССР Генадзя Янаева, шэрагу кіраўнікоў ЦК КПСС, урада СССР, арміі і КДБ СССР і абвясціў сябе органам «для кіравання краінай і эфектыўнага ажыццяўлення рэжыму надзвычайнага становішча», рашэнні якога агульнаабавязковыя[11], а таксама выказаліся ў абвяшчэнні Янаева в. а. прэзідэнта СССР «у сувязі з немагчымасцю па стане здароўя выканання Міхаілам Гарбачовым сваіх абавязкаў Прэзідэнта СССР». Асноўнай мэтай стварэння ДКНС, паводле слоў аднаго з яго вядучых удзельнікаў Генадзя Янаева — было недапушчэнне падпісання дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў, які паводле меркавання ўдзельнікаў ДКНС, ліквідаваў Саюз ССР[12][13]. Іншы вядучы ўдзельнік камітэта, старшыня КДБ СССР Уладзімір Кручкоў на сваім першым допыце ў дзень арышту 22 жніўня 1991 года заявіў, што члены ДКНС не ставілі задачу пазбавіць Гарбачова пасады прэзідэнта СССР[14].

Дзеянні ДКНС суправаджаліся абвяшчэннем надзвычайнага становішча ў Маскве, прыпыненнем дзейнасці палітычных партый, грамадскіх арганізацый і масавых рухаў, якія перашкаджаюць нармалізацыі становішча; забаронай правядзення мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, а таксама страйкаў; усталяваннем кантролю над СМІ, часовым спыненнем выпускаў некаторых цэнтральных, маскоўскіх гарадскіх і абласных грамадска-палітычных выданняў[15].

Асноўнае супрацьстаянне непасрэдна ў перыяд апісаных падзей адбывалася паміж ДКНС і вышэйшымі органамі ўлады РСФСР[16].

Праз 20 гадоў пасля гэтых падзей, у жніўні 2011 года Міхаіл Гарбачоў заявіў, што загадзя ведаў пра планаваныя дзеянні будучых членаў ДКНС[17][18]. Аднак у верасні 1991 года на следстве па справе ДКНС ён гаварыў процілеглае[19].

З 22 па 29 жніўня 1991 года члены ДКНС і шэраг асоб, якія фармальна ў камітэт не ўваходзілі, але спрыялі яму, былі арыштаваны[20], але з чэрвеня 1992 года па студзень 1993 года ўсе яны былі адпушчаны пад падпіску аб нявыяздзе[21][22][23][24][25]. У красавіку 1993 года пачаўся судовы разгляд[26][27]. 23 лютага 1994 года падсудныя па справе ДКНС былі амніставаны Дзяржаўнай Думай Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі[28][29], нягледзячы на пярэчанне Ельцына[30]. Адзін з падсудных, Валянцін Варэннікаў, адмовіўся прыняць амністыю[31] і над ім працягнуўся суд[32]. 11 жніўня 1994 Ваенная калегія Вярхоўнага Суда Расіі вынесла апраўдальны прысуд Варэннікаву[33][34].

Падзеі ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Камуністычнае кіраўніцтва Беларусі сустрэла путч з энтузіязмам — Бюро ЦК КПБ на чале з першым сакратаром Анатолем Малафеевым падтрымала членаў ГКЧП. Мясцовыя партыйныя структуры выказваліся ў прэсе ў падтрымку путчу. «Першыя ж дакументы Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы ў СССР, абнародаваныя 19 жніўня 1991 года, паказваюць, што абвешчаныя надзвычайныя меры па выхаду краіны з глыбокага ўсебаковага крызісу адпавядаюць інтарэсам людзей працы і не супярэчаць прынцыпам і бліжэйшым мэтам Камуністычнай партыі. Падтрымліваем дзеянні Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы, накіраваныя на стабілізацыю абстаноўкі ў краіне, і заклікаем камуністаў, рабочых горада захоўваць вытрымку, спакой, узважанасць у закліках і дзеяннях, усямерна садзейнічаць аднаўленню дысцыпліны і парадку, стабільнасці ў рабоце рабочых калектываў», — гаварылася ў заяве сакратароў пярвічных партыйных арганізацый кампартыі Магілёву, прынятай праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння надзвычайнага становішча[35].

Раніцай 20 жніўня, па Беларускім радыё прагучала інтэрв'ю намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Васіля Шаладонава, у якім ён сказаў, што верыць «тым людзям, якія заяўляюць, што прэзідэнт хворы, і хацеў бы нагадаць адно, што сёння дзейнічае Канстытуцыя Саюза ССР. Мы не падпісалі новы саюзны Дагавор, а таму няма новай прававой базы. Застаўся дагавор 1922 года. Таму мы павінны выконваць усе законы, якія дзейнічаюць і прынятыя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Саюзу ССР»[35].

У той дзень быў забаронены выхад газеты «Знамя юности» — у нумары меліся з'явіцца меркаванні тых, хто не падтрымаў путч. Газета «Звязда» на першай паласе, двухсэнсоўна надрукавала: «Краіна ў шоку. І мы анямелі…»

19 жніўня дэпутаты Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком абвясцілі ГКЧП дзяржаўнымі злачынцамі, звярнуліся да дзяржаўных служачых і кіраўнікоў прадпрыемстваў з заклікам не выконваць іх загады і запатрабавалі ад кіраўніцтва Вярхоўнага Савета склікання нечарговай сесіі. Імі быў прыняты зварот да народных дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ведамстваў Беларускай ССР, у якім пазначылі, што «дзеянні путчыстаў у СССР з'яўляюцца крымінальным злачынствам, а створаны імі самазваны „Камітэт па надзвычайным становішчы“ — антызаконным».

Увечары 19 жніўня БНФ сабраў на сустрэчу з дэпутатамі на плошчу перад Домам ураду некалькі сотняў чалавек; 2021 жніўня на плошчы збіраліся ўжо тысячы. У ноч на 20 жніўня там было абвешчана пра стварэнне БЗВ — Беларускага згуртавання вайскоўцаў.

20 жніўня адбылося пасяджэнне Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларусі. Дэпутаты Апазіцыі спрабавалі на ім пераканаць Прэзідыум асудзіць ГКЧП — але безвынікова.

Пасля паражэння ГКЧП у Маскве 22 жніўня да патрабавання дэпутатаў Апазіцыі БНФ аб скліканні сесіі далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты, і сесія была прызначана на 24 жніўня. За 23 жніўня дэпутаты ад БНФ паспелі падрыхтаваць два дзесяткі законапраектаў — пастановы аб наданні Дэкларацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, аб забароне дзейнасці КПБ-КПСС і нацыяналізацыі маёмасці, аб дэпартызацыі, аб падпарадкаванні МУС, КДБ і пракуратуры Вярхоўнаму Савету і Саўміну Беларусі — усяго на 22 аркушах[36]. Тады ж увечары Зянон Пазняк, Уладзімір Заблоцкі, Валянцін Голубеў і Сяргей Навумчык паехалі ў тэлецэнтр на Макаёнка і ў жывым эфіры заклікалі людзей прыйсці да Дому ўраду з самага пачатку сесіі, каб падтрымаць дэпутатаў БНФ.

Ужо пасля правалу путчу 22 жніўня газета «Звязда» выйшла з задамі ГКЧП, маючы ўнізе паласы зноску: «Матэрыялы гэтага нумару былі падрыхтаваны да таго, як наступіла развязка: замыслы экстрэмістаў праваліліся, антыканстытуцыйны пераварот не ўдаўся. Каб не зрываць выхад газеты, а магчыма, і дзеля гісторыі, мы пакідаем усё як ёсць»[35].

24 жніўня, на пачатку сесіі Галіна Сямдзянава ўнесла ў Авальную залю бела-чырвона-белы сцяг, замацавала яго за трыбунай разам з Валянцінам Голубевым, а Зянон Пазняк зрабіў прапанову, каб нацыянальны сцяг заставаўся ў залы. Мікалай Дземянцей паставіў гэта на галасаванне. Але «за» выказалася толькі 107 дэпутатаў. Пазняк сказаў — «Мы пачакаем», і Валянцін Голубеў прыбраў сцяг са сцэны і паставіў яго ў «менскім сектары» — усю сесію сцяг быў у залы[36].

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет пасля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясціў Незалежнасць Беларусі, надаўшы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Дзейнасць КПБ-КПСС і ЛКСМБ была спынена[37].

Будынкі гаркаму і райкамаў КПБ і будынак КДБ былі апячатаны актывістамі БНФ разам з міліцыяй. У гэты ж час 1-шы сакратар ЦК А. Малафееў, сакратар ЦК А. Зеляноўскі, загадчык ідэалагічным аддзелам А. Савосценка і работнік ЦК А. Кухарчук спрабавалі напісаць зварот да камуністаў[38].

31 жніўня 1991 года на першай паласе «Народнай газеты» быў надрукаваны Зварот народных дэпутатаў ад апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы ў СССР Зварот да савецкага народа
  2. 10-я годовщина событий августа 1991 года // Эхо Москвы, 19.08.2001
  3. Ъ-Власть — Государственный недоворот
  4. Указ Прэзідэнта СССР ад 22.08.1991 г. № УП-2444 «Аб адмене антыканстытуцыйных актаў арганізатараў дзяржаўнага перавароту». bestpravo.com. — «У ноч на 19 жніўня група змоўшчыкаў захапіла ўладу з намерам здзейсніць дзяржаўны пераварот.»  Праверана 12 снежня 2013.
  5. Пастановы Вярхоўнага Савета СССР ад 29 жніўня 1991 года «Аб сітуацыі, якая ўзнікла ў краіне ў сувязі з дзяржаўным пераваротам» і ад 30 жніўня 1991 года «Аб першачарговых мерах па прадухіленні спроб ажыццяўлення дзяржаўнага перавароту».
  6. Пастанова СНД СССР ад 05.09.1991 г. № 2391-1 «Аб мерах, якія вынікаюць з сумеснай Заявы Прэзідэнта СССР і вышэйшых кіраўнікоў саюзных рэспублік і рашэнняў пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР». bestpravo.com. — «У выніку дзяржаўнага перавароту, здзейсненага 19 - 21 жніўня 1991 года, быў пастаўлены пад пагрозу працэс фарміравання новых саюзных адносін паміж суверэннымі дзяржавамі.»  Праверана 12 снежня 2013.
  7. Указ Прэзідэнта РСФСР ад 19.08.1991 № 59. — «Лічыць абвяшчэнне камітэта антыканстытуцыйным і кваліфікаваць дзеянні яго арганізатараў як дзяржаўны пераварот, які з'яўляецца нічым іншым, як дзяржаўнае злачынства.»  Праверана 12 снежня 2013.
  8. Пастанова Саўміна РСФСР ад 19.08.1991 г. № 435 «Аб незаконным увядзенні надзвычайнага становішча». bestpravo.com. — «Савет Міністраў РСФСР, разгледзеўшы існую сітуацыю, выкліканую адхіленнем ад кіраўніцтва краінай законна выбранага Прэзідэнта СССР і ўвядзеннем на тэрыторыі краіны надзвычайнага становішча, адзначае неканстытуцыйнасць і незаконнасць гэтых дзеянняў, роўна як і стварэнне Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы ў СССР»  Праверана 12 снежня 2013.
  9. Пастанова ВС РСФСР ад 22.08.1991 г. № 1627-1 «Аб палітычнай сітуацыі ў рэспубліцы, якая склалася ў выніку антыканстытуцыйнага дзяржаўнага перавароту ў СССР». gorby.ru. — «У ноч з 18 на 19 жніўня быў здзейснены дзяржаўны пераварот у СССР. Быў адхілены ад пасады Прэзідэнт СССР.»  Праверана 15 снежня 2013.
  10. 19-22 жніўня 1991 года. Рэакцыя Саюзных рэспублік. Гуманітарны і паліталагічны цэнтр "СТРАТЭГІЯ". Праверана 12 снежня 2013.
  11. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы ў СССР. ЗАЯВА САВЕЦКАГА КІРАЎНІЦТВА. СаюзІнфа. Праверана 12 снежня 2013.
  12. Апошняе інтэрв'ю. Генадзь Янаеў: «У нас не было выбару, трэба было штосьці экстрана прадпрымаць…» «ДКНС — відавочнае і ў нейкай меры непазбежнае следства, а прычына — прызначанае на 20 жніўня 1991 года пачатак падпісанне рэспублікамі разбуральнага, антыканстытуцыйнага дагавора аб стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў. Мы імкнуліся гэта антыдзяржаўнае і антынароднае дзеянне прадухіліць…»
  13. Частка 22 з 106 — Янаеў Генадзь Іванавіч. Апошні бой за СССР
  14. Допыт членаў ДКНС 22-30 жніўня 1991 // Spiegel TV допыт Кручкова на 11:16
  15. Пастановы ДКНС № 1 і № 2
  16. Война указов. Коммерсантъ-Власть (21.08.2001). Праверана 12 снежня 2013.
  17. Гарбачоў ведаў пра планы ДКНС, але палічыў важнейшым не дапусціць бойні
  18. У Расіі ўспамінаюць падзеі жніўня 1991 года, якія адбыліся ў гэты дзень 20 гадоў назад
  19. Частка 20 з 106 — Янаеў Генадзь Іванавіч. Апошні бой за СССР
  20. Тринадцать лет спустя, или Три дня ГКЧП // Лента.ру
  21. Ъ-Власть — Стародубцев на воле. С Лениным в башке и подпиской в руке
  22. Ъ-Газета — Олег Шенин отпущен до суда домой
  23. Ъ-Газета — В Прокуратуре России
  24. Ъ-Газета — Пресс-конференция по делу ГКЧП
  25. Частка 40 з 104 — Лук'янаў Анатоль Іванавіч. Жнівень 91-га. Ці была змова?
  26. Частка 41 з 104 — Лук'янаў Анатоль Іванавіч. Жнівень 91-га. Ці была змова?
  27. Частка 15 з 175 — Варэннікаў Валянцін Іванавіч. Справа ДКНС
  28. Члены ДКНС пасля «путчу»
  29. Пастанова Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі ад 23 лютага 1994 г. № 65-1 ДД «Аб абвяшчэнні палітычнай і эканамічнай амністыі»
  30. Барыс Ельцын. Першы
  31. Частка 39 з 175 — Варэннікаў Валянцін Іванавіч. Справа ДКНС
  32. Частка 40 з 175 — Варэннікаў Валянцін Іванавіч. Справа ДКНС
  33. Частка 156 з 175 — Варэннікаў Валянцін Іванавіч. Справа ДКНС
  34. Частка 164 з 175 — Варэннікаў Валянцін Іванавіч. Справа ДКНС
  35. 35,0 35,1 35,2 Сяргей Навумчык Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?». Радыё «Свабода» (22 жніўня 2011). Праверана 13 мая 2015.
  36. 36,0 36,1 Сяргей Навумчык Дні, якія стварылі краіну. Радыё «Свабода» (8 верасня 2011). Праверана 13 мая 2015.
  37. Праімперскі путч 19-21.08.1991: хроніка падзей // Радыё Свабода
  38. Смак перамогі, альбо Як Славу хавалі Сяргей Навумчык Радыё Свабода

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ельцын Шаблон:Гісторыя Масквы