Перайсці да зместу

Пінікір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінікір
Эламская выява, каля XII ст. да н. э.
Эламская выява, каля XII ст. да н. э.
багіня неба і кахання
Міфалогія эламская
Пол жанчына
Муж магчыма Хумбан

Пінікір — старажытная эламская багіня неба, урадлівасці і кахання.

Першым пісьмовым помнікам, дзе ўзгадана Пінікір, з'яўляецца дагавор паміж Эламам і акадскім валадаром Нарам-Суэнам (канец 3 тысячагоддзя да н. э.). Прычым, у ім яна названа адной з першых сярод эламскіх багоў. У 2 тысячагоддзі да н. э. яе імя ў Эламе сустракаецца не вельмі часта, хаця ёй быў прысвечаны асобны храм у Чога-Занбіль.

Першыя даследчыкі гісторыі Элама былі схільны лічыць, што ў ранні перыяд яна выконвала функцыю багіні-маці і ўзначальвала эламскі пантэон. Пазней яе месца ў ім заняла багіня Кірырыша. Сучасныя даследчыкі заўважаюць, што імёны багоў у дагаворы з Нарам-Суэнам не размяшчаліся ў парадку іх важнасці, а таму меркаванне пра Пінікір як пра адну з галоўных багінь вельмі перабольшана. Яны таксама звяртаюць увагу на тое, што ўяўленні пра Пінікір фарміраваліся пад уплывам месапатамскай міфалогіі, на яе постаць пераносілі некаторыя рысы багіні Іштар.

Імя Пінікір фрагментарна сустракаецца ў хурыцкіх надпісах. Яе шанавалі ў Эмары, Угарыце і дзяржаве хетаў. Хеты кляліся яе імем нароўні з мясцовымі багамі, асацыявалі яе з цёмным небам, канямі і калясніцамі.