Перайсці да зместу

Піраканта калючая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піраканта калючая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyracantha coccinea M. Roem.

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1
NCBI  1
EOL  1
GRIN  t:1234
IPNI  730611-1
TPL  rjp-447

Піраканта калючая[4] (Pyracantha coccinea) — від раслін роду Pyracantha сямейства ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёны густа галінаваны куст вышынёй 2-3 (максімум — 5) метраў, з разгалістай кронай і чырванавата-бурымі калючымі галінамі. Суквецці і маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычнае або ланцэтнае, 2-4 см даўжынёй, больш ці менш завостранае, з клінаватым аснаваннем, зубчастае па краі, голае, першы час злёгку апушанае. Хвосцік таксама апушаны, 2-5 мм даўжынёй.

Суквецце густое, больш-менш апушанае. Кветкі дробныя, белыя і ружавата-жаўтлявыя, з варонкападобным гіпантыям, трохкутнымі чашалісцікамі, чырвонымі пылавікамі.

Плод — ягада памерам 5-7 мм, ад ярка-чырвонага колеру да жоўтага (афарбоўка абумоўлена утрыманнем каратыноідаў), доўга трымаецца на расліне. Узімку плады нярэдка ядуцца птушкамі. Насенне злёгку атрутнае з-за ўтрымання цыяністых гліказідаў. Плод і іншыя часткі расліны іх не ўтрымліваюць.

Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне з верасня[5].

Размножваецца вегетатыўна каранёвымі атожылкамі.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]
Агульны выгляд расліны з пладамі

У арэал віду ўваходзяць Паўднёвая Еўропа, Малая Азія і Каўказ. У XVII стагоддзі ён быў інтрадукаваны ў Цэнтральную Еўропу. Таксама інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку ў XVIII стагоддзі.

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Азербайджана, а таксама суб’ектаў РФ: Рэспублікі Адыгея і Рэспублікі Дагестан[5].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Pyracantha coccinea вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Расце на сухіх, цяжкіх глебах, падыходзіць для вырошчвання ў прамысловых раёнах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. The Plant List
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Піраканта калючая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Піраканта калючая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 13 лістапада 2023)