П’яцца Венецыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на плошчу з прыступак Вітарыяна; Палацца Венецыя — злева.

П'яцца Венецыя (Piazza Venezia) — плошча ў цэнтры Рыма, названая так па аднайменным палацца Венецыя.

Плошча размешчана ля падножжа Капітолія і недалёка ад Рымскага форума. Гэта месца яшчэ ў часы Рымскай рэспублікі было важным транспартным пунктам, тут перасякаліся Фламініева дарога з Сервіевай сцяной (Porta Fontinalis).

У XV стагоддзі венецыянскі кардынал П'етра Барба (пазней Папа Павел II) пабудаваў палац, дзе пасля 1567 года размяшчалася пасольства Венецыянскай рэспублікі. У 1660 годзе было пабудавана палацца Міш'ятэлі, пераназванае ў палацца Банапартэ, калі там абгрунтавалася «Мадам-Маці». Сваю цяперашнюю форму плошча набыла ў 1885 годзе, пасля таго як быў пабудаваны манумент Віктару Эмануілу II.

У 2009, падчас раскопак для будаўніцтва лініі C рымскага метрапалітэна, пасярод плошчы былі знойдзены рэшткі так званага Афінеума імператара Адрыяна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]