Вітарыяна
Помнік | |
Помнік Віктару Эмануілу II (Вітарыяна) | |
---|---|
Il Monumento nazionale a Vittorio Emanuele II (o Vittoriano) | |
![]() Вітарыяна, Рым | |
41°53′40,50″ пн. ш. 12°28′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Рым, Плошча Венецыі |
Архітэктурны стыль | класіцызм і эклектыка |
Архітэктар | Джузэпэ Саконі |
Дата заснавання | 1925 |
Будаўніцтва | 1885—1911 гады |
Вышыня | 81 м |
Матэрыял | траверцін і мармур |
Сайт |
vive.cultura.gov.it/… (італ.) vive.cultura.gov.it/… (англ.) |
![]() |
Вітарыяна (італ.: Il Vittoriano) — манумент у гонар першага караля аб'яднанай Італіі Віктара Эмануіла II. Размяшчаецца на Венецыянскай плошчы ў Рыме, на схіле Капіталійскага ўзгорка.
Гісторыя, вонкавы від, музеі[правіць | правіць зыходнік]
Праект быў распрацаваны Джузэпэ Саконі ў ампірным духу старажытнарымскай архітэктуры. Будаўніцтва працягвалася з 1885 па 1911 гады. Часткай манумента з'яўляецца дванацаціметровая бронзавая конная статуя караля. Пад ёй знаходзіцца магіла Невядомага салдата, так званы «Алтар Айчыны».
У Вітарыяна размяшчаюцца два музея: Рысарджымента і сцягоў ваеннага флота. Манумент характарызуецца празмернай эклектыкай і нагрувашчваннем розных дэталяў, характэрных для старажытнарымскіх збудаванняў (калоны, барэльефы, статуі і інш.). Па меркаванні многіх, помнік вылучаецца сярод іншых рымскіх будынкаў, таму сярод рымлян распаўсюджаны розныя паблажліва-пагардлівыя найменні гэтага манумента: «Пішучая машынка» («Macchina da Scrivere»), «Вясельны торт», «Устаўная сківіца» і іншыя.
З'яўленне ў масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]
Вітарыяна быў знішчаны маланкамі ў фільме "Зямное ядро: Кідок у апраметную".
Фатаграфіі[правіць | правіць зыходнік]
Від ад Калізея
Конная статуя Віктара Эмануіла II
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітарыяна