Летыцыя Рамаліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Летыцыя Рамаліна
Марыя Летыцыя Рамаліна
Letizia ramolino.jpg
Coat of arms Maria Letizia Buonaparte.svg
Нараджэнне 24 жніўня 1750(1750-08-24)[1][2][3]
Смерць 2 лютага 1836(1836-02-02)[1][2][3] (85 гадоў)
Род Банапарты
Імя пры нараджэнні фр.: Maria Letizia Ramolino
Бацька Gian Girolamo Ramolino[d][4]
Маці Angela Maria Pietra-Santa[d][4]
Муж Карла Буанапартэ[5][6]
Дзеці Жазеф Банапарт, Напалеон I Банапарт[5], Люсьен Банапарт[5], Эліза Банапарт, Людовік I Банапарт, Паліна Банапарт, Караліна Банапарт[5], Жэром Банапарт, Maria Anna Bonaparte[d][4], Maria Anna Bonaparte[d][4], Napoleone Buonaparte[d][4] і unnamed daughter[d][4]
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Летыцыя Рамаліна (Maria Letizia Ramolino, 24 жніўня 1750 года, Аяча — 2 лютага 1836, Рым) — маці Напалеона Банапарта, якая перажыла яго на 15 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнка Аяча, Летыцыя паходзіла з высакароднага сямейства генуэзскага паходжання. У 14 гадоў была выдадзена замуж за юрыста Карла Буанапартэ. У іх нарадзілася 13 дзяцей, з якіх да сталага ўзросту дажылі 5 сыноў і тры дочкі:

У 1769 годзе Корсіка перайшла пад кантроль Францыі, аднак Летыцыя так і не вывучыла французскай мовы. У 1785 годзе заўдавела і праз 8 гадоў вымушана была з дзецьмі перабрацца на мацярык, у Марсель.

Пасля каранацыі Напалеона (на якой яна прысутнічаць не пажадала[7]) ён дараваў Летыцыі тытул «Мадам Маці Імператара» (фр.: Madame Mère de l’Empereur) і падарыў маёнтак Пон-сюр-Сен пад Парыжам. Нягледзячы на велізарны стан, Мадам-маці, якая пражыла столькі гадоў на грані галечы, адрознівалася скупасцю, французскімі справамі не цікавілася і рэдка бывала пры двары.

Пасля звяржэння сына бегла з братам, кардыналам Фешам, у Рым, дзе і правяла астатак жыцця, амаль пазбавіўшыся зроку, у палацца Банапартэ на плошчы Венецыі. Яе рэшткі па загаду Напалеона III былі перавезены з Італіі ў Аяча.

Зноскі

  1. а б Letizia Ramolino // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Letizia Buonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Pas L. v. Maria Laetitia Ramolino // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  5. а б в г Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Versailles: Château de Versailles — Salle du Sacre — Le Couronnement de L’Empereur Архівавана 24 ліпеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]