РВЗ-6

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РВЗ-6 (РВЗ-6М2)
РВЗ-6М2 у музеі Ніжняга Ноўгарада.
Вытворца Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік РВЗ
Адзінак пабудавана 6008
Год праекта 1960
Гады выпуску 1960—1987
Характарыстыкі
Максімальная хуткасць 64 км/г
Маса 16,5 (17) т
Месцаў для сядзення 39
Поўная змяшчальнасць 197 (8 чал/м²)
Нізкападлогавасць 0%
Габарыты
Каляіна 1524 мм
Даўжыня 14 080 (13 900) мм
Шырыня 2596 (2550) мм
Вышыня 3148 мм
База 6600 мм
База цялежкі 1940 мм
Рухавікі
Тып рухавіка 4 × ДК-259 (4 × ДК-259ДЗ)
Магутнасць 31 (43) кВт
РВЗ-6 (РВЗ-6М2) на Вікісховішчы

РВЗ-6савецкі аднабаковы маторны чатырохвосевы высокападлогавы трамвайны вагон.

Абрэвіятура «РВЗ» пазначае вытворцу вагонаў гэтага тыпу — Рыжскі вагонабудаўнічы завод. Першы прататып вагона РВЗ-6 быў пабудаваны на РВЗ у 1960 г., а ўвосень таго ж года пачалася серыйная вытворчасць гэтых трамваяў. Яна працягвалася да снежня 1987 г. уключна; апошнія гатовыя вагоны былі адпраўленыя са склада РВЗ у пачатку 1988 г. Трамваі РВЗ-6 працавалі ў шматлікіх гарадах Савецкага Саюза, а па стане на жнівень 2014 г. невялікая іх колькасць (58 асобнікаў) працягвае эксплуатавацца ў некалькіх гарадах Расіі і Латвіі.