Перайсці да зместу

РШВСМ-БДПА (баскетбольны клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РШВСМ-БДПА
Заснаваны 1999
Расфарміраваны 2001
Краіна  Беларусь
Горад  Мінск
Трэнер Міхаіл Фейман

РШВСМ-БДПА — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту (цяпер — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі[1]) і Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

Каманда РШВСМ-БДПА была заснавана ў 1999 годзе.

У сезоне 1999/00 каманда з’яўлялася базавай для юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) і складалася з баскетбалістаў 1982—1984 гадоў нараджэння (у тым ліку Уладзімір Верамеенка, Расціслаў Вяргун і Аляксей Сухавецкі). У сезоне 2000/01 да каманды далучыліся некалькі вопытных баскетбалістаў (у тым ліку Аляксандр Кудраўцаў і Анатоль Якубенка).

У 2001 годзе каманда была расфарміравана, большасць гульцоў перайшла ў БК «Мінск» (у далейшым — БНТУ).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
1999-00 Вышэйшая ліга 7 н/у
2000-01 Вышэйшая ліга 5 Групавы этап

Вядомыя баскетбалісты

[правіць | правіць зыходнік]