Перайсці да зместу

Міхаіл Аркадзевіч Фейман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Міхаіл Аркадзевіч Фейман
Нарадзіўся 3 красавіка 1951(1951-04-03)
Памёр 12 лютага 2024(2024-02-12) (72 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1970—1971 РТІ
1976—1981 Гомельскія рысі
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Міхаіл Аркадзевіч Фейман (3 красавіка 1951[1], Магілёў, БССР, СССР — 12 лютага 2024[2]) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Беларусі, трохразовы чэмпіён краіны, сярэбраны і бронзавы прызёр нацыянальнай першасці, двухразовы ўладальнік Кубка, шэсць раз браў удзел у «Матчы зорак»[3].

З 2010 па 2011 год быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды.

Кар’ера баскетбаліста

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці баскетбаліста выступаў у чэмпіянаце СССР за наступныя клубы:

У чэмпіянаце БССР выступаў за каманду Інстытута фізічнай культуры.

Кар’ера трэнера

[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў дзіцячым трэнерам у мінскай СДзЮШАР № 10. Пасля працаваў з мужчынскімі клубамі ў чэмпіянаце Беларусі.

Быў галоўным трэнерам наступных клубаў:

Сезон Клуб Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
1998-99 РШВСМ-РВАР Вышэйшая ліга 10
1999-00 РШВСМ-БДПА Вышэйшая ліга 7
2000-01 РШВСМ-БДПА Вышэйшая ліга 5 Групавы этап
2002-03 РШВСМ Першая ліга 1 7-е месца
2003-04 РШВСМ Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр
2004-05 Віталюр Вышэйшая ліга Чэмпіён Бронзавы прызёр
2005-06 Віталюр Вышэйшая ліга Чэмпіён Пераможца Пакінуў каманду падчас сезону ў лютым 2006 г.
2006-07 Гродна-93 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Бронзавы прызёр
2007-08 Віталюр Вышэйшая ліга Чэмпіён Фіналіст
2008-09 Віталюр Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Пераможца
2010-11 Віталюр-РДВАР Вышэйшая ліга 7 Прыйшоў у каманду падчас сезону ў лютым 2011 г.

У 2010—2011 гадах узначальваў мужчынскую зборную Беларусі. Таксама ў розныя гады працаваў са зборнымі малодшых узростаў.

Двойчы (2007, 2008) прызнаваўся лепшым баскетбольным трэнерам года Беларусі[4].

Зноскі