Перайсці да зместу

Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1982(1982-06-02)[1] (43 гады)
Грамадзянства
Рост 184 см
Вага 84 кг
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2001 РДВАР
2001—2003 РТІ
2003—2004 БНТУ
2004—2009 Барсы Атырау[d]
2009—2011 Гродна-93
2015—2016 Віталюр
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі (нар. 2 чэрвеня 1982, Папа, Венгрыя) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разыгрываючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Пачаў займацца баскетболам у 1989 годзе ў Валожыне. Першы трэнер — Леанід Уладзіміравіч Хвядчэня[2]. У 1992—1994 гадах каманда з Валожына была чэмпіёнам краіны ў сваёй узроставай катэгорыі.

У 1998 годзе трапіў у РВАР, а потым выступаў у мужчынскім чэмпіянаце Беларусі за мінскія клубы: РШВСМ-РВАР (1998/99), РШВСМ-БДПА (1999—2001), РТІ / РТІ-РВАР (2001—2003), «Мінск-БНТУ» (2003/04). З 2004 па 2009 гады гуляў у казахскім клубе «Барсы-Атырау», а 2009—2011 гады правёў у «Гродна-93». Потым яшчэ на год вярнуўся ў Атырау і скончыў прафесійную кар’еру.

Выступаў за юніёрскую (1999—2000) і моладзевую (2001—2002) зборную Беларусі.

Скончыў БДУФК (2004). З 2015 года працаваў дзіцячым трэнерам у «Цмоках», куды яго запрасіў Пётр Леанідавіч Івашкоў. У сезоне 2015/16 быў гуляючым галоўным трэнерам клуба «Віталюр» — чэмпіёна Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі[3][4].

У верасні 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб БК «Цмокі-Мінск»[5]. Са снежня 2023 года — выконваючы абавязкі галоўнага трэнера БК «Мінск», з сакавіка па ліпень 2024 года — галоўны трэнер[6][7]. З чэрвеня 2025 года — галоўны трэнер расійскага клуба ТСК-Урал-УрГУПС (Екацярынбург)[8].

У верасні 2020 года прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (U-18)[9]. У лістападзе 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мужчынскай зборнай Беларусі[10].

У якасці баскетбаліста

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці трэнера

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі