Радзіма мая дарагая
Радзіма мая дарагая | |
---|---|
Выканаўца | Ісідар Міхайлавіч Балоцін |
Мова песні | беларуская |
Аўтар | Алесь Бачыла |
Кампазітар |
Радзіма, мая дарагая — песня Уладзіміра Алоўнікава на аднайменны верш Алеся Бачылы.
Пачатковы матыў песні шырока выкарыстоўваецца падчас урачыстых цырымоній з удзелам вышэйшага кіраўніцтва Беларусі[1]. Мелодыя стала пазыўным «Слухайце ўсе» Беларускага радыё[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У першыя пасляваенныя годы, калі Мінск яшчэ ляжаў у руінах, Алесь Бачыла літаральна за адзін вечар напісаў верш «Радзіма, мая дарагая». На наступны дзень ён аднёс верш кампазітару Уладзіміру Алоўнікаву, які вельмі хутка напісаў музыку да песні[3].
Першапачаткова песня пачыналася словамі:
Люблю я глядзець, як блукае
Над рэчкай уранні туман…[3]
.
У фанатэцы Беларускага радыёкамітэта захоўваўся запіс песні менавіта з такім пачаткам у цудоўным выкананні тэнаровай партыі Ісадарам Балоціным. Аднак некаму такі пачатак не спадабаўся — і кампазітару давялося апусціць першую страфу верша[3].
Песня двойчы намінавалася на Дзяржаўны гімн Беларусі[2].
Словы
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!
На рэках шырокіх і нівах,
Заводах, будоўлях — наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.
Навокал жыццё расцвітае -
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.
Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!