Ісідар Міхайлавіч Балоцін
Ісідар Міхайлавіч Балоцін | |
---|---|
Ізраіль Рувімавіч Балотны | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1961 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юлія Уладзіміраўна Хіраска |
Адукацыя | |
Прафесія | спявак-тэнар |
Тэатр | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісідар Міхайлавіч Балоцін (сапр Ізраіль Рувімавіч Балотны; 8 верасня 1907, Бабруйск — 7 снежня 1961, Мінск) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар)[1]. Народны артыст Беларускай ССР (1944)[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930, педагогі В. Цвяткоў і А. Баначыч)[1]. Удасканальваў вакальнае і сцэнічнае майстэрства ў Беларускай студыі оперы і балета (1930-33).
Дэбютаваў як оперны спявак у студыйным спектаклі «Залаты пеўнік » М. Рымскага-Корсакава партыяй Звездачота[1]. Творчы шлях пачынаў у аматарскіх калектывах («Сіняя блуза» ў Бабруйску, 1924-27, і інш.). У 1933-61 гадах[1] — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (у Вялікую Айчынную вайну — саліст Свярдлоўскага тэатра , у 1941-42 выступаў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, уваходзіў у франтавыя канцэртныя брыгады).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-59 гадах[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валодаў гібкім выразным голасам, высокай прыроднай музыкальнасцю, пачуццём музычнага стылю. Майстэрства пераўвасаблення дазваляла яму ствараць вобразы самага рознага характару.
Меў у рэпертуары больш за 60 партый. Выканаў партыі ў нацыянальных спектаклях: Саўка («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А. Туранкова), Сёмка («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].
Выконваў лепшыя партыі опернай класікі: Ленскі («Яўген Анегін » П. Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э. Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў » М. Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Д. Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік » Д. Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу » Ж. Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста » Б. Сметаны), Дамазы («Страшны двор» С. Манюшкі; у гэтай партыі выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955)[1].
Ісідар Міхайлавіч Балоцін меў вялікі і рознабаковы камерны рэпертуар, значна месца ў якім належала рамансам беларускіх кампазітараў і беларускім народным песням[3].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Заір Азгур у 1960 годзе стварыў гіпсавы бюст І. Балоціна[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Болотин Исидор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
- ↑ Первый белорусский Фауст Исидор Болотин Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Болотин Исидор Михайлович Архівавана 31 кастрычніка 2007. (руск.)
- ↑ Болотин Исидор Михайлович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Ісідар Міхайлавіч Балоцін на Вікісховішчы |
- Первый белорусский Фауст Исидор Болотин Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Выпускнікі Беларускага музычнага тэхнікума
- Тэнары
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання