Перайсці да зместу

Рамандыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта моў Швейцарыі; Рамандыя пазначана фіялетавым колерам.

Рамандыя, або Французская Швейцарыя (фр.: Suisse romande, ням.: Romandie) — франкамоўная частка Швейцарыі (этымалагічна параўнаеце з Нармандыяй у Францыі), размешчаная на захадзе краіны. Тэрытарыяльна пакрывае швейцарскія кантоны Жэнева, Во, Неўшатэль і Юра; а таксама франкамоўныя часткі кантонаў Берн, Вале і Фрыбур. У Рамандыі пражывае ўсяго каля паўтара мільёнаў чалавек ці 20 % насельніцтва Швейцарыі.

Швейцарскі варыянт французскай мовы практычна нічым не адрозніваецца ад арыгінала. Існуюць некаторыя адрозненні ва ўтварэнні лічэбнікаў: напрыклад у арыгінальнай версіі французскай мовы 90 ўтвараецца як чатыры-разы-дваццаць-дзесяць (фр.: quatre-vingt-dix), а ў швейцарскай версіі існуе слова фр.: nonante і г.д.

Фармальна і юрыдычна Рамандыі як рэгіёну няма і ніколі не было, але гэтая назва ўжываецца для абазначэння і аб’яднання франкамоўных жыхароў Швейцарыі. Спецыяльна для іх ёсць дзяржаўны тэлевізійны канал ТСР (TSR — фр.: Télévision Suisse Romande).