Роналд Мюлдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канькабежац
Роналд Мюлдэр
Агульная інфармацыя
Поўнае імя нідэрл.: Ronald Mulder
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Дата нараджэння 27 лютага 1986(1986-02-27) (38 гадоў)
Месца нараджэння Зволе, Нідэрланды
Спецыялізацыя 500, 1000 м
Асабістыя рэкорды
500 метраў 34,52 (2009)
1000 метраў 1.08,46 (2009)
1500 метраў 1.55,90 (2008)
3000 метраў 4.22,82 (2008)
5000 метраў 8.08,12 (2004)
Канькабежны спорт
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 500 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роналд Мюлдэр (нідэрл.: Ronald Mulder, нар. 27 лютага 1986) — канькабежац-спрынтар з Нідэрландаў. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 500 м.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

На чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2006 года.

Першы подыум на нацыянальным першынстве заваяваў у сезоне 2009/2010, стаўшы другім на 500 м, праз год стаў чэмпіёнам Нідэрландаў на 500 м. На чэмпіянаце свету ў спрынтарскім мнагабор'і 2010 стаў чацвёртым.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ўдзельнічаў на дыстанцыі 500 метраў і заняў 11-е месца.

Брат-блізнюк — Міхел Мюлдэр, таксама канькабежац-спрынтар.

Акрамя канькоў, таксама выступаў на ролікабежных спаборніцтвах, летам 2011 года перамог на чэмпіянаце Еўропы.[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]