Рональд Дэйвіс (мастак)
Рональд Дэйвіс | |
---|---|
англ.: Ronald Davis | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1937[1][2] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм |
Сайт | irondavis.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рональд Дэйвіс (англ.: Ronald Davis; нар. 29 чэрвеня 1937, Санта-Моніка, Каліфорнія) — амерыканскі мастак-абстракцыяніст, вядомыя працы ў напрамках геаметрычнай абстракцыі, абстрактнага ілюзіёнізму, лірычнай абстракцыі. Удзельнічаў у амаль семідзесяці персанальных і сотнях групавых выстаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Санта-Моніцы, штат Каліфорнія. Дзіцячыя гады правёў Шаене, штат Ваёмінг. У 1955—1956 годзе вучыўся ў Ваёмінгскім універсітэце. У 1959 годзе ва ўзросце 22 гадоў захапіўся жывапісам. У 1960—1964 вучыўся ў Інстытуце мастацтваў Сан-Францыска. Моцны ўплыў на станаўленне мастака аказаў абстрактны экспрэсіянізм, які панаваў у тыя гады. У 1962 годзе Дэйвіс атрымаў грант Ель-Нарфолкскай летняй школы. У 1963 годзе Дэйвіс звярнуўся да напрамкаў жывапісу жорсткіх контураў, геаметрычнай абстракцыі і аптычнага мастацтва, і да 1964 года яго работы былі паказаны ў буйных музеях і галерэях. З 1965 па 1971 год жыў і працаваў у Лос-Анджэлесе. з 1972 па 1990 год — у Малібу, Каліфорнія. У 1991 годзе пераехаў у Ароё-Хонда, штат Нью-Мексіка, у прыгарадзе Тааса.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Barlow M. Ron(ald) Davis // Davis, Ron(ald) // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T021613
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.