Перайсці да зместу

Рычард Ноўлз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Ноўлз
Дата нараджэння 8 лютага 1916(1916-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 2013(2013-09-18) (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1942–1973
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Другая сусветная вайна,
Карэйская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Томас Ноўлз (англ.: Richard Thomas Knowles; 20 снежня 1916 — 18 верасня 2013) — генерал-лейтэнант арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Нарадзіўся 20 снежня 1916 года ў Чыкага[1], скончыў Універсітэт Ілінойса.

У 1942 годзе ўступіў у армію ЗША. У 1944 годзе прыняў удзел у высадцы ў Нармандыі. У 1950 годзе ўдзельнічаў у Інчхонскай дэсантнай аперацыі і пазней быў узнагароджаны Сярэбранай зоркай.

10 лютага 1964 года Ноўлз прызначаны выконваючым абавязкі камандзіра 11-й дэсантна-штурмавой дывізіі і атрымаў званне брыгаднага генерала[2]. У 1965 годзе стаў памочнікам камандзіра 1-й кавалерыйскай дывізіі. У гэты ж час ён дапамагаў у зняцці аблогі Плэймі[3][4] і ўдзельнічаў у бітве за Я-Дранг[5]. Пазней Ноўлз служыў камандзірам 196-й пяхотнай брыгады[6][7]. У ліпені 1967 года прыняў на сябе камандаванне аператыўнай групай «Арэгон», у якую ўвайшла 196-я брыгада[7].

З 1 жніўня 1972 па 17 ліпеня 1973 служыў камандзірам I корпуса[8]. У 1974 годзе выйшаў на пенсію.

З 1983 па 1998 год Ноўлз быў прадстаўніком рэспубліканцаў у заканадаўчым органе штата Нью-Мексіка[1].

Ён памёр 18 верасня 2013 года ў сваім доме ў Розуэле і быў пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках[1].

Зноскі

  1. а б в "Lt. Gen. Richard T. Knowles dies at 96". Roswell Daily News. 18 верасня 2013. Архівавана з арыгінала 1 лістапада 2018. Праверана 1 November 2018.
  2. Stelpflug, Peggy (2007). Home of the Infantry: The History of Fort Benning. Mercer University Press. p. 257. ISBN 9780881460872.
  3. Vietnam: A Television History; Brigadier General Richard T. Knowles, assistant commander of the First Air Cavalry. Vietnam: A Television History (10 лістапада 1965). Праверана 1 November 2018.
  4. Combat Operations After Action Report Pleiku Campaign 23 October – 26 November 1965(недаступная спасылка). 1st Cavalry Division (4 сакавіка 1966). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017. Праверана 1 November 2018.
  5. Сайт, цалкам прысвечаны бітве ў даліне Я-Дранг. Мноства матэрыялаў і спасылак (англ.)
  6. Warren, James (2005). American Spartans: The U.S. Marines : a Combat History from Iwo Jima to Iraq. Simon & Schuster. p. 234. ISBN 9780684872841.
  7. а б Telfer, Gary (1984). U.S. Marines in Vietnam: Fighting the North Vietnamese 1967 (Marine Corps Vietnam Operational Historical Series). History & Museums Division, United States Marine Corps. p. 79. ISBN 9781787200845.
  8. I Corps Commanders(недаступная спасылка). Joint Base Lewis McChord: I Corps. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2012. Праверана 1 November 2018.