Рыёні
Рыёні | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 13 400 км² |
Расход вады | 405 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Каўказскія горы |
• Каардынаты | 42°52′06″ пн. ш. 43°21′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чорнае мора |
• Каардынаты | 42°11′03″ пн. ш. 41°38′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыёні[1] — рака ў Грузіі. Даўжыня 327 км, плошча басейна 13 400 км². Бярэ пачатак з ледавікоў на паўднёвым схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта Вялікага Каўказа. Цячэ спачатку ў вузкай і глыбокай цясніне, паміж Лечхумскім і Рачынскім хрыбтамі — па шырокай даліне, затым зноў прарываецца праз вузкую цясніну. Ніжэй г. Кутаісі выходзіць на Калхідскую нізіну, дзе разбіваецца на рукавы. Пры ўпадзенні ў Чорнае мора ўтварае дэльту. Асноўная частка сцёку (да 90 %) скідваецца ў мора па канале, зробленым у 1939 годзе для аховы г. Поці ад затапленняў падчас вялікіх паводак. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога, а ў вярхоўях ледавіковага. Разводдзе з сакавіка па кастрычнік; паводкі на працягу ўсяго года. Сярэдні расход вады ў вусці 405 м³/с. Вада вельмі мутная (увесну да 2650 г/м³). На Рыёні — Гумацкая і Рыёнская ГЭС. Вада выкарыстоўваецца ў сярэднім цячэнні для ірыгацыі.
Зноскі
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |