Перайсці да зместу

Рэйнская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйнская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Салдаты 89-й амерыканскай пяхотнай дывізіі перапраўляюцца праз Рэйн
Салдаты 89-й амерыканскай пяхотнай дывізіі перапраўляюцца праз Рэйн
Дата 24 сакавіка 1945
Месца Паўночны Рэйн — Вестфалія, Германія
Вынік Перамога саюзнікаў
Праціўнікі
 Вялікабрытанія
 Канада
 ЗША

Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Польшчы Польшча

 Трэці рэйх
Камандуючыя
Вялікабрытанія Бернард Мантгомеры Трэці рэйх Іаханес Бласкавіц
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйнская аперацыя (кодавая назва — «Пландэр») — стратэгічная ваенная аперацыя ўзброеных сіл саюзнікаў супраць нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны з мэтай фарсіравання Рэйна, частка Цэнтральна-Еўрапейскай аперацыі.

Перад аперацыяй была праведзена гадзінная артылерыйская падрыхтоўка.

У паласе 30-га армейскага корпуса 2-й англійскай арміі чатыры батальёна 51-й пяхотнай дывізіі пачалі фарсіраванне. Да раніцы злучэння 30-га карпусы занялі плацдарм глыбінёй да 4 км. Таксама паспяхова фарсіравалі Рэйн войска 12-га карпусы 2-й англійскай арміі і 16-га корпуса 9-й амерыканскай арміі. Часткі 12-га корпуса авалодалі Везелем. Супраціўленне немцаў было малаважным.

У гэты ж дзень на паўночны ўсход ад Везеля высадзіўся паветраны дэсант.

Да зыходу 24 сакавіка войска 21-й групы армій захапілі на правым беразе Рэйна некалькі плацдармаў глыбінёй ад 10 да 12 км.

Рэйнская аперацыя адлюстравана ў камп'ютарнай гульні Call of Duty 2, дзе ігрок у складзе падраздзялення павінен фарсіраваць Рэйн і захапіць плацдарм у раёне гарадка Валендар.