Рэспубліка Кувейт
Гістарычная дзяржава | |||||
Рэспубліка Кувейт | |||||
---|---|---|---|---|---|
араб. جمهورية الكويت | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Эль-Кувейт | ||||
Мова(ы) | арабская | ||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Грашовая адзінка | кувейцкі дынар | ||||
Плошча | 17 820 | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
• 1990 | Алаа Хусейн Алі |
Рэспубліка Кувейт (араб. جمهورية الكويت) — кароткачасовая марыянеткавая дзяржава, якая праіснавала з 4 да 28 жніўня 1990 года, калі Кувейт быў захоплены іракскім урадам.
Падчас уварвання іракскія сілы спрыялі рэвалюцыі, наладжанай кувейцкімі вайскоўцамі[1]. 4 жніўня было абвешчана аб стварэнні «Часовага ўрада свабоднага Кувейта», які ўключаў 9 кувейцкіх афіцэраў-калабарацыяністаў, на чале якіх стаяў Алаа Хусейн Алі, намінальны кіраўнік дзяржавы, галоўнакамандуючы, міністр абароны і ўнутраных спраў[2].
Эмір Кувейта збег у Саудаўскую Аравію і заснаваў урад у выгнанні[3].
Рэспубліканскі рэжым абвінавачваў манархістаў у антынароднай, антыдэмакратычнай, праімперыялістычнай і прасіянісцкай палітыцы, а таксама ва ўзбагачэнні за кошт прысваення нацыянальных рэсурсаў[4].
7 жніўня «Часовы ўрад свабоднага Кувейта» абвясціў Рэспубліку Кувейт з Алаа Хусейнам Алі ў якасці прэм’ер-міністра[5].
8 жніўня іракскі ўрад абвясціў аб «зліцці» Кувейта з Іракам[6]. Савет рэвалюцыйнага камандавання Ірака заявіў: «Свабодны часовы кувейцкі ўрад вырашыў прасіць супляменнікаў у Іраку, кіраваных рыцарам арабаў і правадыром іх паходу прэзідэнтам фельдмаршалам Садамам Хусейнам, аб прыняцці іх як сыноў у іх вялікую сям’ю, аб вяртанні Кувейта ў склад Вялікага Ірака, Радзімы-маці, і аб забеспячэнні поўнага адзінства Ірака і Кувейта»[7]. Хусейну Алі далі пасаду намесніка прэм’ер-міністра Ірака. 28 жніўня Кувейт быў абвешчаны 19-й правінцыяй Ірака, губернатарам Кувейта быў прызначаны Алі Хасан аль-Маджыд.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Clive H. Schofield & Richard N. Schofield (Ed.). The Middle East and North Africa. New York: Routledge. 1994. p. 147.
- ↑ Newsweek Vol. 116. 1990. p. 20.
- ↑ Michael S. Casey. The History of Kuwait. Westport, CT: Greenwood Press. 2007. p. 93.
- ↑ Michael S. Casey. The History of Kuwait. Westport, CT: Greenwood Press. 2007. p. 93.
- ↑ Daily Report: Soviet Union. Issues 147—153. 1990. p. 124.
- ↑ Richard Alan Schwartz. The 1990s. New York: Facts on File, Inc. 2006. p. 74.
- ↑ Quoted in Lawrence Freedman. A Choice of Enemies: America Confronts the Middle East. New York: PublicAffairs. 2008. pp. 217—218. See also Rabinovich and Shaked, pp. 403—404.