Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | установа[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 25 мая 1959[1] |
omr.by (руск.) (бел.) (англ.) |
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (РНПЦ АіМР) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1960 годзе ў Мінску на базе Рэспубліканскага анкалагічнага дыспансера (з 1934 года) і анкалагічных аддзяленняў 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1965 года ў пасёлку Лясны Мінскага раёна[3].
З 1962 года працуе аспірантура.
Кірункі даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: эпідэміялагічны і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвайй тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; медыцынская рэабілітацыя анкалагічных хворых.
У 2015 годзе быў адкрыты суперсучасны і дарагі пэт-цэнтр, абсталяванне якога дазваляе не толькі праводзіць раннюю дыягностыку анказахворванняў, але і падбіраць індывідуальныя схемы лячэння для кожнага пацыента.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Рыгоравіч Суконка (2010—19 лютага 2019)
- Сяргей Львовіч Палякоў (з 20 лютага 2019 года)
Зноскі
- ↑ а б https://omr.by/about-us/history Праверана 3 ліпеня 2023.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі НДІ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 372—373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі НДІ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 372—373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).