Перайсці да зместу

Саюз архітэктараў СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з СА СССР)
Саюз архітэктараў СССР
Краіна
Тып арганізацыі творчы саюз СССР[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1932
Ліквідацыя
Дата скасавання 1991
Колькасць членаў 16 983
Матчыная арганізацыя Міжнародны саюз архітэктараў
Даччыныя арганізацыі Рэспубліканскія, краявыя, абласныя і гарадскія аддзяленні саюза архітэктараў
Член у
Друкаваныя выданні
часопіс «Архітэктура СССР»
Ключавыя дакументы:
Статут Саюза архітэктараў СССР (1937)
Узнагароды
ордэн Леніна
Узнагароды:
Ордэн Леніна  — 1970

Саюз архітэктараў СССР (да 1955 года — Саюз савецкіх архітэктараў) — грамадскі творчы саюз, які аб’ядноўваў архітэктараў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

23 красавіка 1932 года ў выйшла пастанова Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (тады яшчэ УКП(б)) «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый». На паставе гэтага дакумента, у ліпені таго ж года быў створаны Саюз савецкіх архітэктараў (ССА). Пры арганізацыі Саюза ўсе іншыя творчыя аб’яднанні архітэктараў, якія дзейнічалі ў СССР, былі ліквідаваны (МАТ, ЛТА, АСА, АСНОВА, УТПРА, МАУАНТ, АРУ і іншыя). У праўленне новага Саюза былі выбраны архітэктары В. А. Вяснін, К. С. Алабян, В. С. Баліхін, С. Ф. Бабаеў, І. У. Жалтоўскі, А. М. Заслаўскі, М. В. Крукаў, М. А. Ладоўскі, Д. Ф. Фрыдман. З ліпеня 1933 года пачаў выходзіць часопіс ССА «Архітэктура СССР»[1].

У лістападзе 1934 года адбылася Усесаюзная нарада архітэктараў, на якой выбралі Аргкамітэт Саюза савецкіх архітэктараў. У прэзідыум Аргкамітэта ўвайшлі К. С. Алабян, А. Аляксандраў, В. А. Вяснін, І. У. Жалтоўскі, Б. М. Іафан, М. Я. Колі, М. В. Крукаў, С. Я. Чарнышоў, І. Шафран, У. А. Шчуко і А. В. Шчусеў[1].

Ключавыя моманты

[правіць | правіць зыходнік]
Нагрудны знак
«Народны архітэктар СССР»

Статут творчага саюза быў прыняты на першым з’ездзе арганізацыі, які адбыўся ў Маскве 16—26 чэрвеня 1937 года[1]. У 1955 годзе арганізацыя была перайменавана ў Саюз архітэктараў СССР. На пятым і шостым з’ездах, у 1970 і 1975 гадах адпаведна ў яго ўносіліся змены і дапаўненні. У Статуце Саюза архітэктараў Савецкага Саюза, у прыватнасці, тлумачылася мэта стварэння арганізацыі: «…павышэнне ўзроўню савецкай архітэктуры, развіццё прафесійнага майстэрства савецкіх архітэктараў, падтрымка ініцыятывы і наватарства ў барацьбе за камуністычную ідэйнасць і шматнацыянальнасць савецкага архітэктурнага мастацтва».

Саюз архітэктараў СССР уключаў грамадскія арганізацыі архітэктараў Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, арганізацыі ў аўтаномных рэспубліках, краявыя і абласныя саюзы, а таксама гарадскія арганізацыі. У 1976 годзе Саюз архітэктараў СССР налічваў 13 418 членаў і гэта лічба, пасля Вялікай Айчыннай вайны на працягу ўсяго часу існавання арганізацыі, аж да распаду СССР няўхільна павялічвалася.

Друкаваным органам Саюза архітэктараў СССР з’яўляўся часопіс «Архітэктура СССР» (1933—1992)[2].

Галоўным кіруючым органам з’яўляўся Усесаюзны з’езд архітэктараў, а паміж з’ездамі творчым саюзам кіравалі выканаўчыя органы — праўленне і сакратарыят Саюза архітэктараў СССР.

У распараджэнні творчага саюза знаходзіўся ўласны архітэктурны фонд, які мусіў дапамагчы ажыццяўляць мэты арганізацыі[3].

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1970).

СА СССР з’яўляўся членам Міжнароднага саюза архітэктараў з моманту заснавання апошняга; у 1972 годзе прэзідэнтам МСА быў выбраны член Саюза архітэктараў СССР Г. М. Арлоў.

Пасля абвяшчэння Расійскай Федэрацыяй незалежнасці, быў рэарганізаваны ў Міжнародную Асацыяцыю саюзаў архітэктараў.

  1. 16—26 чэрвеня 1937 года. Першы з’езд (у Калоннай зале Дома Саюзаў).
  2. 26 лістапада — 3 снежня 1955 года. Другі Усесаюзны з’езд савецкіх архітэктараў.
  3. 18—20 мая 1961 года. Трэці Усесаюзны з’езд савецкіх архітэктараў.
  4. 28 кастрычніка 1965 года. Чацвёрты з’езд савецкіх архітэктараў.
  5. 20 кастрычніка 1970 года. Пяты з’езд архітэктараў СССР.
  6. 25—27 лістапада 1975 года. Шосты з’езд архітэктараў СССР.
  7. 12—14 мая 1981 года. Сёмы з’езд архітэктараў СССР.
  8. Чэрвень 1987 года. Восьмы (апошні) з’езд савецкіх архітэктараў.
  1. а б в Из истории советской архитектуры 1926—1932 гг.: Документы и материалы / Ред. В. Э. Хазанова. — М.: Наука, 1970. — С. 163—164. — 211 с.
  2. «Архитектура СССР» // Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  3. Союз архитекторов СССР // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • «100 лет общественных архитектурных организаций в СССР. 1867—1967» (1967 год).