Мікалай Джэмсавіч Колі
Мікалай Джэмсавіч Колі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 (17) жніўня 1894 ці 5 жніўня 1894[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1966[3][4][1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Масква |
Найважнейшыя пабудовы | станцыя метро «Чыстыя пруды» |
Узнагароды | |
![]() |
Мікалай Джэмсавіч (Якаўлевіч) Ко́лі (руск.: Николай Джемсович (Яковлевич) Колли; 5 (17) жніўня 1894, Масква, Расійская імперыя — 3 снежня 1966) — савецкі архітэктар[5]. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (з 1950) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (з 1957)[6].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мікалай Колі нарадзіўся 5 (17) жніўня 1894 года ў Маскве, у сям’і шатландскага паходжання. Вучыўся з 1912 па 1922 год спачатку ў МВЖСД, затым у ВМАТЭМАЙСе. Пад кіраўніцтвам А. В. Шчусева ў 1913—1915 гг. працаваў над праектам Казанскага вакзала[5].
У 1923 годзе пад кіраўніцтвам І. У. Жалтоўскага працаваў над праектам комплексу УСГВ. У 1927—1932 гг. у складзе групы архітэктараў, якую ўзначальваў В. А. Вяснін, праектаваў Днепрагэс і сацгорад у Запарожжы[5].
Мікалай Колі аўтар праекта дома «Новая Масква» на Ленінградскім праспекце (1926 год, цяпер перабудаваны)[7], Вялікага Каменнага моста, Новаарбацкага моста[8].
Сумесна з Ле Карбюзье ў 1928—1932 гг. працаваў у Парыжы і Маскве над праектам будынка Цэнтрасаюза.
Сумесна з архітэктарам К. Рабавым спраектаваў будынак Маскоўскага інстытута савецкага кааператыўнага гандлю Цэнтрасаюза СССР у раёне Сокал.
З 1933 года працаваў у якасці галоўнага архітэктара архітэктурна-праекціровачнай майстэрні № 6, праектаваў Цэнтральны стадыён СССР імя І. В. Сталіна ў Ізмайлаве, станцыі Маскоўскага метро — Смаленская, Парк Культуры (паўночны павільён), Кіраўская[5][9], Павялецкая-Кальцавая[10].
У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння Мікалай Колі распрацоўваў планы рэканструкцыі гарадоў Цверы[11], Мінска (1945)[12], Рыгі (1946)[5]. Працы па распрацоўцы генеральнага плана аднаўлення і развіцця Калініна (так называлася Цвер з 1931 па 1990 год) пачаліся ў 1944 годзе[11]. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (1947—1954)[6].
Сумесна з прафесарам І. Д. Мельчаковым Мікалай Колі распрацаваў праект магілы М. І. Калініна.
З 1935 па 1951 год узначальваў Маскоўскае аддзяленне Саюза архітэктараў.
У 1924—1941 гадах выкладаў у Маскоўскім тэхнічным універсітэце імя Баўмана, з 1931 па 1941 у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.
Памёр Мікалай Джэмсавіч Колі 3 снежня 1966 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Колли Николай Джемсович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Колли Николай Джемсович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Cohen J. Nikolay Kolli // Kolli, Nikolay // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T047217
- ↑ а б в г д Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 14. Киреев — Конго. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2009. — 751 с.: ил.: карт.
- ↑ а б Колі Мікалай Джэмсавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Жылы дом кааператыва «Новая Масква» (№ 14) Архівавана 7 красавіка 2009.
- ↑ Николай Джемсович Коли // Москва: Энциклопедия / гл. ред. С. О. Шмидт; сост.: М. И. Андреев, В. М. Карев. — М. : Большая российская энциклопедия, 1997. — 976 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-277-3.
- ↑ Шматпакутная станцыя
- ↑ Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 21. Кинестезия — Коллизия. 1953. 628 стр., илл.; 52 л. илл. и карт.
- ↑ а б ВОЗРОЖДЕННЫЙ ГОРОД Архівавана 26 лістапада 2010.
- ↑ Праспект для рабочых «Літаратурная газета»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тарасова Е. А. Николай Джемсович (Яковлевич) Колли (1894—1966) // Мастера советской архитектуры об архитектуре. — М.: Искусство, 1975. — Т. 2. — С. 349—363.
- Архитектор Н. Я. Колли // «Архитектура СССР», 1964, № 12.
- Колі Мікалай Джэмсавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Мікалай Джэмсавіч Колі на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
- Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
- Выкладчыкі МДТУ
- Выкладчыкі МАРХІ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Масквы
- Архітэктары Цверы
- Архітэктары Мінска
- Горадабудаўнікі
- Архітэктары рускага авангарда
- Члены Саюза архітэктараў СССР