Перайсці да зместу

СДЮШАР № 4 (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СДЮШАР № 4 па гімнастыцы і акрабатыцы
Заснавана 16 верасня 1963
Тып дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d]
Адрас Гомель, вул. Карповіча, 6

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 4 па гімнастыцы і акрабатыцы — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Гомелі[1].

16 верасня 1963 гады адчыненая Дзіцячая юнацкая спартыўная школа № 4 з аддзяленнямі спартыўнай гімнастыкі, мастацкай гімнастыкі і акрабатыкі[1].

На 2017 год у школе падрыхтавана больш за 350 майстроў спорту і майстроў спорту міжнароднага класа[1].

У 1977 годзе ДЮСШ № 4 г. Гомеля была ператворана ў спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву № 4 г. Гомеля — СДЮШАР-4[1].

У сакавіку-красавіку 2020 года падчас пандэміі каранавіруснай інфекцыі ў прынамсі аднаго выхаванца і ў некалькіх трэнераў былі атрыманыя станоўчыя тэсты на COVID-19 з-за чаго ў школе праводзіліся дэзінфекцыйныя і карантынныя мерапрыемствы[2].

На 2020 год школа праводзіць падрыхтоўку спартсменаў па чатырох відах спорту: спартыўная гімнастыка, скачкі на батуце, мастацкая гімнастыка, спартыўная акрабатыка і скачкі на акрабатычнай дарожцы[1].

Вядомыя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выхаванцы

[правіць | правіць зыходнік]
Юлія Ардзякова  (англ.), Аліна Іванова  (англ.) і Ірына Майсеенка  (англ.)
Таццяна Пятрэня і Кацярына Міронава  (перс.)

Зноскі