Сабор у Курця-дэ-Арджэшы
Славутасць | |
Сабор у Курця-дэ-Арджэшы | |
---|---|
45°09′25″ пн. ш. 24°40′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Румынія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Арджэшская і Мусчэльская архіепіскапія[d] |
Заснавальнік | Нягое I Басараб |
Дата заснавання | 1515[2] |
Вышыня | 25 м |
Матэрыял | белы камень[d] |
Сайт | eparhiaargesului.ro/arhi… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Успенскі архірэйскі сабор у румынскім горадзе Курця-дэ-Арджэш — праваслаўны сабор, галоўны храм Валахіі XVI стагоддзя, пахавальня румынскіх каралёў. Мае ў Румыніі рэпутацыю такога ж выключнага па сваіх дойлідскіх якасцях помніка, што і храм Васіля Блажэннага ў Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Манастыр св. Мікалая быў заснаваны Нягое I Басарабам, а свой цяперашні выгляд набыў пры Раду V Афумаці (1526).
Храм рэстаўраваўся ў 1875-85 гг. у сувязі з пераўтварэннем у пахавальню румынскіх каралёў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Крыжова-купальны храм складзены з шэрага вапняку і пастаўлены на высокае, двухметровае падклецце. Сабор трохгаловы, большы па памерах чацвёрты купал вянчае аб'ёмны прыдзел з апсіднага боку. Малыя барабаны ўпрыгожаны спіральнай разьбой, якая надае кампазіцыі дынамізм. Нетрадыцыйна вырашаны аркатурны пояс, а самі сцены спярэшчаныя лёгкімі, мудрагелістымі ўзорамі, у якіх адгадваецца турэцкі ўплыў.
З заходняга боку ад сабора высіцца невялікая капліца.
Легенды пра храм
[правіць | правіць зыходнік]Храм нязменна прыцягваў увагу румынскіх патрыётаў і аматараў даўніны. Напрыклад, Васіле Александры апублікаваў легенду пра яго будаўніка, майстра Манола, якая нагадвае паданне пра дойлідаў сабора Васіля Блажэннага. Адна з версій гаворыць, што «чорны князь», не жадаючы, каб дойліды ўзвялі нешта роўнае архірэйскаму сабору, пакінуў іх на даху будынка, адкуль яны паспрабавалі спусціцца, змайстраваўшы крылы з дошак.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Румынская Вікіпедыя — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манастыр у Курця