Сабінская вайна
Выкраданне сабінянак, або сабінская вайна — эпізод, які адносіцца да легендарнага перыяду рымскай гісторыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле апавяданняў рымскіх гісторыкаў, Рым быў заселены аднымі толькі мужчынамі; суседнія плямёны не жадалі выдаваць сваіх дочак замуж за беднае насельніцтва Рыма. Тады Ромул арганізаваў свята кансуалій і запрасіў суседзяў. Тыя з'явіліся са сваімі сямействамі. Падчас свята рымляне нечакана кінуліся на бяззбройных і выкралі ў іх дзяўчын.
Абураныя суседзі пачалі вайну. Рымляне разбілі лацінян, якія напалі на Рым. Значна цяжэйшай была вайна з сабінянамі, якія страцілі асабліва шмат жанчын. Пры дапамозе дачкі начальніка капіталійскай крэпасці, Тарпеі, сабіняне завалодалі Капітоліем. Барацьба працягвалася вельмі доўга. Сабіняне пад начальствам цара Ціта Тацыя нарэшце перамаглі рымлян і тыя кінуліся на ўцёкі. Ромул заклікаў да багоў і абяцаў пабудаваць храм Юпітэру Статару (Спыняльніку), калі ён спыніць тых, хто ўцякаў. У гэту рашучую хвіліну сабінскія жанчыны, якія прывязаліся ўжо да сваіх рымскіх мужыкоў і мелі ад іх дзяцей, з распушчанымі валасамі і ў разарваных адзеннях кінуліся паміж праціўнікамі і сталі маліць іх спыніць бітву.
Сабіняне пагадзіліся, і быў заключаны вечны мір, паводле якога два народы злучыліся ў адну дзяржаву пад вярхоўным вяршэнствам Ціта Тацыя і Ромула. Рымляне павінны былі насіць, акрамя свайго імя, яшчэ сабінскую назву — квірыты. Рэлігія станавілася агульная.
Такім чынам жанчыны выратавалі Рым. У памяць пра гэта Ромул заснаваў свята Матурналій і даў жанчынам шмат ганаровых правоў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сабінская вайна // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабінская вайна