Кансуаліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кансуаліі (лац.: Consuales Ludi, Consualia) - старажытнарымскія ўрачыстасці і гульні ў гонар бога Конса.

Згодна з лягендай, заснавальникам свята з'яўляўся Ромул, ён нібыта знайшоў алтар, прысвечаны богу, у зямлі. Менавіта падчас правядзення кансуалій рымляне скралі сабінянак[1]. Урачыстасці адкрываліся штогод у цырке сімвалічнай цырымоніяй адкрыцця алтара, прысвечанага богу. Урачыстасці пачыналіся 21 жніўня коннымі бягамі і гонкамі калясніц[2]. Падчас урачыстасцяў коні і мулы не выкарыстоўваліся падчас працы і ўпрыгожваліся гірляндамі і кветкамі.

Зноскі

  1. Varro, De Ling. Lat. VI. 20; Dionys. I. 33.3;° Cic. De Rep. II.7
  2. Consualia

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]