Перайсці да зместу

Сарэпта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сарэпта, Царфат (фінік. צרפת, іўр.: צרפת, стар.-грэч.: Σάρεπτα) — старажытны горад на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора, руіны якога размешчаны на тэрыторыі сучаснага паселішча Сарафанд у паўднёвым Ліване.

Заснавана не пазней XV ст. да н.э. фінікійцамі, пра што сведчыць яго назва (з фінікійскі перакладаецца як «плавільня»). Упершыню была згадана ў егіпецкіх дакументах XIV ст. да н.э. пад назвай 'Цаарпуці'. Ужо тады Сарэпта знаходзілася пад уплывам, а пасля — і пад уладай Сідон а. Пасля разгрому Сідона Салманасарам V (722 г. да н.э.), быў перададзены асірыйцамі цірскаму цару. У 701 г. да н.э. Сарэпту захапіў Сінахерыб, які вярнуў горад сіданянам.

У эліністычную і рымскую эпохі горад быў размешчаны крыху на поўдзень ад старажытнага цэнтра. Мясцовы порт ўспамінаюць Іосіф Флавій [1] і Пліній Старэйшы [2]. Паколькі сярод яўрэяў захоўвалася памяць пра наведванне Сарэпты старазапаветным прарокам Ільёй [3], з распаўсюджваннем хрысціянства сярод мясцовай абшчыны замацаваўся культ гэтага святога. Прысвечаную яму святыню («Валі аль-Кадзір») ўшаноўвалі і мусульмане, якія авалодалі Сарэптай у VII ст.

У візантыйскія часы Сарэпта была пераўтворана ў крэпасць, ажыўленае гарадское жыццё ў якой працягвалася яшчэ ў 1185 годзе. Аднак ужо праз стагоддзе горад абязлюдзіў - падарожнікі казалі, што на месцы Сарэпты знайшлі не больш як восем жытлаў [4].

Зноскі

  1. Іосіф Флавій. Іўдзейскія старажытнасці, VIII, 13, 2
  2. Пліній Старэйшы. Натуральная гісторыя, V, 17
  3. 3 Кніга Царстваў. XVII, 9—24
  4. Бурхард Сіёнскі. Апісанне Святой зямлі. II, с.9