Фінікійская мова
Фінікійская мова | |
---|---|
Краіны | Ліван, Сірыя, Ізраіль, Іспанія, Італія, Алжыр, Туніс, Кіпр, Мальта |
Рэгіёны | Блізкі Усход, Паўднёва-Усходняя Еўропа, Паўночная Афрыка |
Вымерла | VIII ці IX стагоддзе |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | фінікійскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | фик 738 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | phn |
ISO 639-3 | phn |
IETF | phn |
Glottolog | phoe1239 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Фінікійская мова — мова фінікійцаў, якая выкарыстоўвалася ў II—I тысячагоддзях да н.э. і ў пачатку I тысячагоддзя нашай эры. Належыць да ханаанскай падгрупы семіцкіх моў.
Па марфалогіі і лексіцы блізкая да старажытнаяўрэйскай.
Выкарыстоўваўся як лінгва франка ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, Сірыі, Іспаніі, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры. Відаць, мела дыялектнае дзяленне, у тым ліку падзялялася на паўночна-фінікійскую, ціра-сідонскую, кіпрскую, пунічнае і інш. дыялекты.
Спецыфічнымі рысамі фінікійскай мовы ў параўнанні з біблейскім варыянтам старажытнаяўрэйскай з'яўляюцца:
- «оканне» (амарэйскаму, угарыцкаму і яўрэйскаму гуку ā адпавядае фінікійскі ō > ū)
- захаванне двухзычнага канца слова пасля страты флексіі (пар.: 'abd раб, але яўр. 'äbäd)
- наяўнасць энклітычнага займенніка 3-й асобы адз. лік муж. і жан. роду на -'
- утварэнне каўзатыўнай пароды з дапамогай прэфіксаў yi-, 'i-
У канцы XI ст. да н.э. у фінікійскай мове адбылося знікненне фарынгальных і ларынгальных зычных.
Для запісу фінікійскіх тэкстаў ужывалася спачатку біблскае пісьмо, затым — адмысловае фінікійскае пісьмо, якое паклала пачатак літарным сістэмам пісьма. Пасля асіміляцыі фінікійскіх уладанняў Рымам рабіліся спробы фіксаваць тэксты на выміраючай фінікійскай мове замест фінікійскага пісьма грэчаскім і лацінскім пісьмом, якія паходзілі ад яго ж.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шифман И. Ш. Финикийский язык. — М.: Издательство восточной литературы, 1963. — 68 с. — (Языки зарубежного Востока и Африки).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://semitology.lugovsa.net/semit_lang/moabite/phoenician.htm Архівавана 11 сакавіка 2006.