Перайсці да зместу

Свята-Ільінская царква (Вуйвічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
52°02′59,43″ пн. ш. 26°30′19,30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вуйвічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1788 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000555шыфр 112Г000555
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Ільінская царква — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1788 у в. Вуйвічы Пінскага раёна з рысамі стылю барока.

Храм мае шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, якую фармуюць зрубы званіцы, цэнтральнага аб'ёма з пяціграннымі прыдзеламі і апсіда з квадратнай рызніцай. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца чатырох'ярусная чацверыковая званіца з гранёным сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Квадратны ў плане асноўны аб'ём мае двух'ярусную пабудову з чатырохсхільнымі перакрыццямі і цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным васьмерыковым барабане ў завяршэнні. Плоскасныя фасады гарызантальна ашаляваныя і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. У інтэр'еры дамінуе прастора цэнтральнага аб'ёму, перакрытая шатровым скляпеннем на ветразях з «верхнім святлом» і раскрытая шырокімі прасветамі ў апсіду; бакавыя прыдзелы і бабінец аб'яднаныя агульным зрубам з прытворам. Пры ўваходзе на шырыню бабінца галерэя хораў з бакавой лесвіцай.