Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца)
Царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°04′22,81″ пн. ш. 25°00′34,41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Азярніца |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1867 год |
Стан | працуе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм на ўскраіне в. Азярніцы, Слонімскага раёна. Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1867 г. з цэглы на сродкі казны (6654 руб.); была прыпісана да Раства-Багародзіцкай царквы вёскі Міжэвічы. У 19 стагоддзі маёнтак Азярніца належаў святару Антону Аліфяровічу.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Падоўжана-восевую кампазіцыю белакаменнага храма фармуюць двухярусная чатырохгранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Маляўнічы сілуэт завяршаюць самкнуты сферычны купал з макаўкай над званіцай і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане асноўнага аб'ёму. Уваход вырашаны чатырохслуповым арачным рундуком з бочкавым кілепадобным пакрыццём. Лапідарны дэкор абмежаваны філёнгамі шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.
Царква акаймавана бутавай агароджай з чатырохслуповай брамай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. стар. 10.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)