Свята-Мікалаеўская царква (Лядна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
52°59′26″ пн. ш. 27°13′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лядна
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Першае згадванне 2015
Будаўніцтва 20152017 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Лядна Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца быў зарэгістраваны 3 верасня 2008 года. Прыход прыстасаваў пад малітоўнае памяшканне сельскі дом.

8 сакавіка 2015 года, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў чын закладкі каменя ў падмурак храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца. 25 лістапада 2015 года Уладыка Антоній здзейсніў чын асвячэння купалоў і надкупальнага крыжа храма. 3 чэрвеня 2016 года былі асвечаныя званы для храма.

21 траўня 2017 года епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў чын асвячэння храма[1].

Пробашчам храма зэяўляецца іерэй Павел Сяргееў[2].

Зноскі