Свята-Мікалаеўская царква (Славенск)
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
54°08′56″ пн. ш. 26°22′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Славенск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1868—1871 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Славенск Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1868—1871 гг. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускана стылю. Храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, якая складаецца з двух'яруснай шатровай вежы-званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратных у плане трапезнай і малітоўнай залы, пяціграннай апсіды. Галоўны ўваход вылучаны арачным парталам з кілепадобным завяршэннем. Асноўны кубападобны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, у завяршэнні якога цыбулепадобны гранёны купал на васьмігранным барабане. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны высокі шацёр званіцы. Сіметрычныя фасады асноўнага аб'ёму расчлянёны пілястрамі на 3 праслы, якія заканчваюцца паўцыркульнымі аркамі з кілепадобнай акантоўкай. Гэтак жа аздоблены праёмы верхняга яруса званіцы. Насычанасць архітэктурнай пластыкі ствараюць вуглавыя лапаткі, пілястры, аркатурныя паясы, рабрыстыя фрызы, ліштвы арачных аконных праёмаў.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю, шырокімі прасветамі звязана з апсідай і бабінцом, асвятляецца бакавымі сіметрычна размешчанымі арачнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Славенск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Славенск) на сайце Radzima.org