Свята-Мікалаеўская царква (Сіняўка)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°57′44″ пн. ш. 26°27′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Сіняўка |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Архітэктар | Уладзімір Васілевіч Трацэўскі |
Першае згадванне | 1992 |
Будаўніцтва | 1992—1995 гады |
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Сіняўцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў заходняй частцы, каля шашы Слуцк — Івацэвічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Храм пабудаваны ў 1992—1995 гадах[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з цэглы. Вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы XIX стагоддзя. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць трапезная з надбудаванай 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам, завершаным макаўкай, прамавугольныя ў плане бакавыя прыдзелы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў стральчатых ліштвах. Уваход вырашаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.
Архітэктар храма — Уладзімір Васільевіч Трацэўскі[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква (Сіняўка) Архівавана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Мікалаеўская царква
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Сіняўка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)