Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
| |
51°40′20,38″ пн. ш. 27°49′06,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Прыбалавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская |
Першае згадванне | 1797 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000459 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у агр. Прыбалавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1797 г на могілках пабудавана ў гонар Пакровы Благародзіцы драўляная капліца са званіцай, якая адносілася да Данілевіцкага прыхода. У 1825 капліца была аддрамантавана і значна павялічана ў памерах. З гэтага часу, па сутнасці, капліца з’яўляецца Свята-Пакроўскім храмам, дзе пастаянна вялася служба. Адпаведна ведамасці аб цэрквах Мінскай епархіі за 1834 г., пабудавана ў 1794 г. з дрэва[1]; у 1907 г. капітальна перабудавана. Аднавіла дзейнасць у 1941 г., пасля вайны зноў закрыта.
Прыход пачаў дзейнічаць ў 1988.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевая трохчасткавая кампазіцыя складаецца з квадратных у плане нізкага прытвора, бабінца, трапецападобнай у плане малітоўнай залы. Зрубы бабінца і малітоўнай залы накрыты агульным вальмавым бляшаным дахам, у які з боку франтальнага фасада ўрэзаны двух’ярусная чацверыковая званіца пад шатровым верхам з ліхтаром; над алтарнай часткай шатровая чацверыковая вежачка з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Малітоўная зала перакрыта драўляным люстэркавым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным двух’ярусным іканастасам з разнымі царскімі варотамі.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 834, воп. 1, спр. 160, арк. 34.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы)
- Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы) на сайце «Архіварта»