Перайсці да зместу

Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Бастынь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
52°23′22″ пн. ш. 26°45′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Бастынь
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1998 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Дошка

У 1750 годзе арандатар вёскі памешчык Шчыт пабудаваў царкву ў імя Святой Вялікапакутніцы Параскевы. У 1960-я гады старая царква была разбурана.

Новая аднайменная царква пабудавана ў 1998 годзе.

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Чатырохчасткавую прасторавую кампазіцыю ствараюць прамавугольныя зрубы прытвора, званіцы, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з рызніцамі. Шацёр званіцы, вальмавыя дахі малітоўнай залы і апсіды завершаны бдяшанымі цыбулепадобнымі купаламі. Гарызантальна ашаляваныя сцены (цокальная частка — вертыкальная) расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах[1].

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.