Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Свіслач)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°02′11″ пн. ш. 24°05′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Свіслач |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Свіслацкае |
Будаўніцтва | 2001—2019 гады |
Стан | дзейнічае |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Свіслач Гродзенскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. Каліноўскага, 2.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Закладка храма адбылася ў 2001 годзе. Закладку здзейсніў епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. 18 жніўня 2009 года на храм і званіцу былі ўсталяваныя купалы.
26 ліпеня 2013 года, указам архіепіскапа Арцемія на пасаду святара прыходу храма быў прызначаны іерэй Сергій Тарасевіч.
22 чэрвеня 2019 года храм асвяціў арцыпіскуп Арцемій[2].
Пры храме дзейнічае нядзельная школа.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Свіслач) на сайце Глобус Беларусі (руск.)