Свята-Троіцкая царква (Вялікае Міжлессе)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
52°23′49,24″ пн. ш. 25°00′24,33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вялікае Міжлессе
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Дата пабудовы 1903 год
Map

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1903 г. з дрэва.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным двума гранёнымі паўсферычнымі купаламі на васьмігранных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, умацаваны брусамі-сцяжкамі. Да фасада прыбудаваны нізкі прытвор пад двухсхільным дахам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]