Свята-Троіцкая царква (Недайка)
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
52°39′15″ пн. ш. 30°23′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Недайка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская епархія |
Тып будынка | царква |
Першае згадванне | 1864 |
Дата пабудовы | 1894 год |
Стан | дзейнічае |
Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Недайка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1864 годзе была пабудавана драўляная царква, якая праз пэўны час згарэла. У 1894 годзе на яе месцы была пабудавана новая каменная царква.
У гады рэпрэсій 1930—1937 гадоў храм быў закрыты і да вайны выкарыстоўваўся як зернясклад. Падчас вайны ў ім размяшчаўся шпіталь для нямецкіх, а потым і для савецкіх салдат. У паваенны час храм пераабсталяваны пад калгасную кантору. У 1970-я і 1980-я гады будынак царквы выкарыстоўваўся як сельскі дом культуры.
У 2005 годзе будынак царквы быў вернуты прыходу. Пры ўпарадкаванасці тэрыторыі знойдзены рэшткі дваіх пахаваных святароў, яны былі перапахаваны каля храма, паблізу алтара[1][2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой 1-павярховы будынак пад 2-спадавым дахам. Складаецца з некалькіх прастакутных у плане зрубаў, і вянчаецца макаўкай[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віталева, В. В. З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны : З гісторыі населеных пунктаў : Недайка / В. В. Віталева // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Буда-Кашалёўскага раёна : У 2-х кнігах. — Кн. 2 / уклад.: У. Я. Райскі. — Мінск : БЕЛТА, 2002. — С. 521.
- Недайка // Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. — Т. 1. — Кн. 1 : Гомельская вобласць / Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў; рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш]. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 168—169.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкая царква (Недайка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)