Перайсці да зместу

Свята-Успенская царква (Гарадзец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Успенская царква
52°58′21″ пн. ш. 30°20′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадзец
Канфесія БПЦ
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства і класіцызм
Дата пабудовы 1869 год
Map

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Пабудавана ў 1869 годзе ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму.

Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Васьмігранныя барабаны над прытворам і малітоўнай залай накрыты самкнутымі сферычнымі купаламі з макаўкамі ў завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акніцамі.

У інтэр'еры абразы «Святы Мікалай» (19 ст., дошка, алей), «Успенне» (1908 г., дошка, алей), «Хрыстос у пакуце» (канец 19 ст., дошка, алей).

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4