Святлана Мікалаеўна Кручкова
Святлана Мікалаеўна Кручкова | |
---|---|
Род дзейнасці | актрыса |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1950[1] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Юрый Абрамавіч Векслер[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святла́на Мікалаеўна Кручкова (руск.: Светла́на Никола́евна Крючко́ва; нар. 22 чэрвеня 1950, Кішынёў, Малдаўская ССР) — расійская актрыса тэатра, кіно, агучванню і дубляжу; народная артыстка РСФСР (1991), лаўрэат прэміі «Ніка» (1990, 2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Святлана Кручкова нарадзілася 22 чэрвеня 1950 года ў Кішынёве ў сям’і вайскоўца. Бацька быў родам з вёскі Эрштэрмай Стрэшынскага раёна, цяпер вёска Адраджэнне Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, у гады вайны маёр СМЕРШ.
Да паступлення ў Школу-студыю МХАТ (1969) працавала ў розных месцах. У 1967 годзе працавала аператарам вылічальнага цэнтра пры ЦСУ Малдаўскай ССР. У 1968 — слесар-зборшчык на заводзе імя Ліхачова. У 1969 годзе — старшы прэпаратар у Кішынёўскім сельскагаспадарчым інстытуце. З 1967 года паступала ў тэатральныя ВНУ Масквы, не ўдалося прайсці ў Шчэпкінскае і Шчукінскае вучылішчы, ГІТІС. У 1969 годзе з трэцяга разу паступіла ў Школу-студыю МХАТ на курс прафесара В. П. Маркава, дзе яе педагогамі былі Я. Марэс, В. Багамолаў, Я. Радамысленскі.
У 1973 годзе скончыла Школу-студыю МХАТ і стала актрысай Маскоўскага Мастацкага тэатра. Спачатку Святлану Кручкову выкарыстоўвалі ў амплуа фатальнай жанчыны. Высокая, станістая, з валявым тварам і капой залаціста-рудых валасоў, яна ўвасабляла на студэнцкай сцэне вобразы жанчын валявых, гарачых, моцных. Нягледзячы на гэта, ужо ў МХАТе актрыса сыграла чыстую да святасці Александрыну Ганчарову ў п’есе «Аляксандр Пушкін» («Апошнія дні») Міхаіла Булгакава. У той жа час на тэлебачанні Кручкова з’явілася ў ролі наіўнай і сентыментальнай Нэлі Ляднёвай у тэлефільме «Вялікі перапынак».
У канцы першага курса яна выйшла замуж за акцёра і паэта Міхаіла Старадуба, але па патрабаванні бацькі пакінула сабе сваё прозвішча. У 1975 годзе выйшла замуж за Юрыя Векслера і пераехала ў Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург), дзе пражывае да гэтага часу. З кастрычніка 1975 года — актрыса Вялікага драматычнага тэатра.
Здымалася ў кіначасопісе «Ералаш».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Вялікі перапынак» (1972-73) — Нэлі Ляднёва
- «Доўгія вёрсты вайны» (1975) — Зіна Багданава
- «Безназоўная зорка» (1978) — мадэмуазель Куку
- «Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» (1980) — Агата, пакаёўка Мілвертана
- «Радня» (1981) — Ніна, дачка Марыі Канавалавай
- «Кур’ер» (1986) — сакратар рэдакцыі Зінаіда Паўлаўна
- «Старыя клячы» (2000) — Маша (Марыя Іванаўна) чыгуначніца, ударніца і дыспетчар
- «Ліквідацыя» (2007) — Цёця Песя
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 ліпеня 2016.